Свет22

У Польшчы ў заблакаваную на чыгуначным пераездзе фуру на хуткасці ўляцеў цягнік ВІДЭА

У Гданьску фура аказалася заблакаванай паміж шлагбаумамі на чыгуначным пераездзе. Неўзабаве ў яе на вялікай хуткасці ўрэзаўся пасажырскі цягнік. Момант аварыі зафіксавалі камеры відэаназірання, піша rmf24.pl.

Фота: KMP PSP Gdańsk

Па інфармацыі паліцыі, відавочцы заклікалі кіроўцу прабіць шлагбаум і вызваліць чыгуначныя рэйкі, але мужчына занадта позна на гэту слушную параду адрэагаваў.

42‑гадовы кіроўца фуры, грамадзянін Босніі і Герцагавіны, пасля сутыкнення сам выбраўся з кабіны. Праверка на алкаголь паказала, што ён быў цвярозы. Мужчыну даставілі ў бальніцу для абследавання.

Нязначныя траўмы атрымалі таксама машыніст і двое пасажыраў цягніка. Медыкі аказалі ім дапамогу на месцы. Усяго ў цягніку знаходзілася каля 300 чалавек.

Аварыя сур'ёзна паўплывала на рух цягнікоў у рэгіёне: затрымкі ўзніклі ў 279 цягнікоў. Папярэднія матэрыяльныя страты чыгуначнай інфраструктуры ацэньваюць прыкладна на 140 тысяч злотых, ці каля 38 тысяч даляраў.

Каментары2

  • Заходні Беларус
    04.09.2026
    Наўмысна зрабіў гэта, смярдзіць парцянкамі з усходняга балота.
  • Кіроўца.
    05.09.2026
    Басніец недасведчаны. Хоць павінен быў ведаць што ў Еўропе шлагбаўмы адгінаюцца, калі на іх ехаць на выезд. Гэта прадугледжана аккурат для такіх выпадкаў, калі не паспеў выехаць. На відэа, дарэчы, бачна як шлагбаўм адгінаўся, калі ён здаваў назад. Тое самае было калі б ён паехаў наперад, што паводле тэксту яму і раілі.

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку17

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі14

Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным9

Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай3

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць