У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ
У Любанскім раёне шэршні занялі старую шпакоўню і цалкам перабудавалі яе пад сваё гняздо. Фатаграфію незвычайнай знаходкі апублікавала Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне.
Спецыялісты назвалі гэты кадр падобным да дэкарацый да трылера. Вялікая сям’я шэршняў захапіла птушыную хатку і ператварыла яе ў сваё жыллё. Масіўныя нарасты з «лясной паперы» зрабілі звычайную шпакоўню падобнай да злавеснай цытадэлі.
Паводле спецыялістаў, такія пераўтварэнні ў дзікай прыродзе цалкам натуральныя. Аднак для чалавека гняздо шэршняў можа быць небяспечным.
Калі ў лесе вы заўважылі такое гняздо, да яго не варта набліжацца, нават калі хочацца сфатаграфаваць. Шэршні могуць успрыняць набліжэнне чалавека як пагрозу. Не трэба таксама махаць рукамі побач з гняздом, бо гэта можа справакаваць напад. Катэгарычна нельга збіваць або чапаць гняздо — гэта можа выклікаць імгненную агрэсію ўсяго рою.
Найлепшае рашэнне пры сустрэчы з гняздом шэршняў у лесе — абысці дрэва здалёк і не турбаваць насякомых. Для паходу ў лес рэкамендуюць выбіраць закрытае адзенне спакойных колераў і не карыстацца рэзкім парфумам. Дзяцей і свойскіх жывёл падчас такіх вылазак лепш трымаць побач, каб яны выпадкова не патурбавалі рой.
Чытайце таксама:
У Пінскім і Івацэвіцкім раёнах два чалавекі памерлі ад укусаў насякомых
У Віцебскім раёне сотні шэршняў атакавалі людзей на турбазе, аднаго чалавека ледзь адратавалі
«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў
Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук