БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея

14.09.2026 / 15:50

Nashaniva.com

Філіял Нацыянальнага мастацкага музея адкрыўся ў Мінску на праспекце Незалежнасці, 47. Цяпер там прадстаўленая экспазіцыя з музейнага збору пад назвай «Выбранае: жывапіс, графіка, скульптура». Да 20 верасня ўключна наведаць новую прастору можна бясплатна.

Скрыншот з відэа «Першага інфармацыйнага»

Як паведаміла генеральная дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея Ірына Мацяc, у філіяле будуць не толькі ладзіць выставы, але і праводзіць лекцыі.

Філіял адкрыўся ў Дзень горада ў межах штогадовай акцыі музея «Вераснёўская ноч». У першы дзень архітэктарка Галіна Левіна прачытала лекцыю пра свайго бацьку — вядомага мінскага архітэктара Леаніда Левіна. У 1990‑я гады на месцы новага філіяла знаходзіліся яго майстэрні.

З нагоды адкрыцця таксама адбыўся канцэрт — перад наведвальнікамі выступіў дуэт віяланчэлі і фартэпіяна.

Раней у гэтым будынку размяшчаўся Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, які пазней ліквідавалі паводле пастановы ўрада Беларусі.

Чытайце таксама:

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

Сабралі грошы на рэстаўрацыю рэдкага музычнага інструмента Лошыцкай сядзібы

Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль

Стала вядома, калі спыніць працу Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

Каментары да артыкула