Культура

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

Калекцыя Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню папоўнілася трыма графічнымі творамі вядомага скульптара і мастака-графіка ХХ стагоддзя Восіпа Цадкіна (1890-1967). Пра гэта паведаміла дырэктарка музея Ірына Воранава, піша БелТА.

Фота: БелТА

Восіп Цадкін нарадзіўся ў Віцебску. Падчас вучобы ў гарадскім чатырохкласным вучылішчы ён два гады вучыўся ў адным класе з Маркам Шагалам. Яго настаўнікам быў вядомы віцебскі мастак Юрый Пэн. Як і Шагал, Цадкін пазней жыў у парыжскім «Вуллі» — знакамітым доме-камуне для мастакоў, дзе пазнаёміўся з ідэямі авангардызму.

Цадкін стаў вядомы перш за ўсё як скульптар. Яго манументальныя работы знаходзяцца ў буйных гарадах розных краін, а кубістычныя і посткубістычныя скульптуры захоўваюцца ў вядучых музеях свету. Пры гэтым мастак шмат працаваў і ў станковай ды друкаванай графіцы.

У віцебскі музей паступілі дзве яго літаграфіі і адна лінарытная гравюра. Літаграфія «Крыцкі бык» 1960 года ўваходзіць у серыю «Подзвігі Геракла». Яна была надрукаваная на гладкай шчыльнай веленевай паперы накладам 350 асобнікаў у нямецкім выдавецтве ў Кёльне. Музей атрымаў 104‑ы адбітак з алоўкавым подпісам аўтара.

Другая літаграфія — «Акрабат», створаная ў 1965 годзе. Яна таксама надрукаваная на веленевай паперы, але наклад яе склаў 150 асобнікаў. У калекцыю Музея Марка Шагала паступіў 135‑ты адбітак, таксама з подпісам мастака.

Лінарыт «Без назвы» датуецца 1938 годам. Цадкін выканаў яго для мастацкага часопіса «ХХ стагоддзе». Работа мае ініцыялы мастака, нанесеныя непасрэдна на друкаваную форму.

Па словах Ірыны Воранавай, усе тры творы паступілі ў музей у добрым стане і амаль не патрабуюць рэстаўрацыі. Цяпер яны праходзяць неабходнае дакументальнае афармленне, пасля чаго іх плануюць паказваць на зменных выставах у Арт-цэнтры Марка Шагала.

Дырэктарка музея адзначыла, што гэта першыя творы Цадкіна ў калекцыі ўстановы. У Беларусі яго спадчына прадстаўленая не вельмі шырока, таму музей лічыць вялікай удачай магчымасць захоўваць рэдкія графічныя работы знакамітага земляка. Тры творы Цадкіна перадаў музею яго сябар і мецэнат, які пажадаў застацца невядомым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць