БЕЛ Ł РУС

Беларус схаваў 5 тысяч еўра ў пачак сурвэтак і так ехаў праз мяжу

14.09.2026 / 18:00

Nashaniva.com

Беларус, які ўязджаў з Літвы, паспрабаваў схаваць ад мытнага кантролю 5 тысяч еўра. 44‑гадовы мужчына ехаў на легкавым аўтамабілі FIAT і перасякаў мяжу праз пункт пропуску «Беняконі». Для гэтага ён выбраў зялёны калідор, прызначаны для тых, хто не мае тавараў або грошай, якія трэба дэклараваць, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Падчас вуснага апытання мужчына паведаміў мытніку, што мае пры сабе 5,5 тысячы еўра і 200 беларускіх рублёў. Аднак гэтая інфармацыя чамусьці выклікала падазрэнні ў інспектара.

Падчас праверкі ў барсетцы знайшлі ўпакоўку з вільготнымі сурвэткамі. Унутры яе былі схаваныя яшчэ 5 тысяч еўра, пра якія мужчына не паведаміў.

Грошы канфіскавалі. Гродзенская рэгіянальная мытня пачала ў дачыненні да мужчыны адміністрацыйны працэс.

Паводле беларускага заканадаўства, за адзін раз у Беларусь без дэкларавання можна ўвозіць толькі сумы, якія не перавышаюць 10 тысяч даляраў у эквіваленце. 

Чытайце таксама:

У Беларусь з Польшчы спрабавалі ўвезці аўтамабіль са змененым VIN

Літовец ехаў у Беларусь і вёз з сабой беспілотнік

Аўстрыец ехаў у Беларусь з Літвы з какаінам, схаваным сярод цукерак

Кантрабандныя цыгарэты схавалі ў чыгуначнай цыстэрне з вадкай смалой

Каментары да артыкула