БЕЛ Ł РУС

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта

17.09.2026 / 09:00

Максім Сыраежка

Ботаў ізноў мабілізавалі на падтрымку малодшага сына Лукашэнкі. Гэтым разам нагодай стала заява пра яго вайсковую службу.

Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

«Будучы прэзідэнт» — боты аддаўна рыхтавалі культ Колі Лукашэнкі. «Дзякуй вам за сына Мікалая», пісалі боты на адрас Ірыны Абельскай.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што яго малодшы сын праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў званні лейтэнанта — «у самым складаным падраздзяленні».

Пад ролікам у тыктоку з гэтай навіной і заўвагай пра тое, што служба не перашкаджае Лукашэнку-малодшаму разам з бацькам ездзіць за межы краіны, таксама адправілі сотні ботаў падтрымаць Мікалая.

«Мікалай — наш гонар», «Мікалай — малайчына, гонар бацькоў», — запэўніваюць боты.

«Няхай служыць, як усе, усё правільна», «Малайчына, служба патрэбная мужчыну», — заўважаюць іншыя.

Ёсць і спробы абараніць Мікалая ад пытанняў пра тое, як менавіта ён служыць:

«Служыць хлопец, вам што да гэтага? Самі служылі?», «Па-першае, не Коля, а Мікалай, па-другое, многія ўвогуле нідзе і ніколі не служылі, а хлопец мудры не па гадах і заслугоўвае павагі».

Частка каментатараў пераключаецца з самога Мікалая на крытыкаў. Іх абвінавачваюць у зайздрасці і залішняй цікавасці да чужога жыцця:

«Колькі жоўці ў людзей, усё ім не так, адна зайздрасць», «Прачытала каментары і стала брыдка. Адкуль у людзях столькі жоўці?», «Людзі, што вы ўсё хлусіце, што вам не сядзіцца? Жывіце спакойна і дайце жыць людзям».

«Зайздросціце моўчкі», — раяць боты.

Пытанні пра месца службы таксама прапануюць лічыць недарэчнымі:

«А што вам да таго, дзе служыць гэты цудоўны хлопец?»

У іншых каментарах робіцца стаўка патрыятычны матыў:

«Людзі, якая вам розніца, дзе ён служыць? Уся сям’я жыве ў Беларусі. Яны патрыёты. Што вы ўсё вышукваеце, вынюхваеце? І ўсё вам не так»,

«Якая розніца, дзе ён будзе служыць. Важна, што ён не ў Лондане ці Маямі».

Хапае і проста пажаданняў Мікалаю «здароўя і шмат медалёў з ордэнамі».

У той жа час сярод ботаў сустракаюцца і каментары людзей, якія хацелі б атрымаць пацвярджэнне таго, што Мікалай сапраўды служыць.

«Адгукніцеся, калі ласка, служывыя. Хто бачыў Коленьку на службе… Ну калі ласка, можна ананімна».

Чытайце таксама:

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Каментары да артыкула