БЕЛ Ł РУС

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі

15.09.2026 / 16:58

Nashaniva.com

Археолагі падчас даследаванняў каля Сафійскага сабора ў Полацку знайшлі магутны цагляны падмурак заходняй вежы, які сыходзіць на глыбіню 3,6 метра. Даследаванні праводзіць экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай перад пачаткам маштабнай рэстаўрацыі храма, піша Times.by.

З асабістага архіва Аляксея Коца

Як расказаў археолаг, старшы выкладчык кафедры гісторыі і сацыяльна-гуманітарных навук ПДУ Аляксей Коц, каля заходняй вежы заклалі два шурфы. Даследчыкі хацелі высветліць, на якой глыбіні знаходзіцца падмурак помніка і на які грунт ён абапіраецца.

З асабістага архіва Аляксея Коца

У выніку выявілася вельмі масіўная цагляная канструкцыя, якая даходзіць да глыбіні 3,6 метра. Па словах археолага, гэта сведчыць пра сур’ёзнасць канструктыўных рашэнняў, выкарыстаных пры будаўніцтве.

З асабістага архіва Аляксея Коца

Падчас археалагічных работ даследчыкі знайшлі розныя старажытныя цагліны-плінфы з выявамі і знакамі. Сярод іншых знаходак — невялікі ўніяцкі нагрудны крыж XVIII стагоддзя, гузік XIX стагоддзя, савецкія манеты, фрагменты керамічнага посуду і іншыя артэфакты.

З асабістага архіва Аляксея Коца

Раней экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўжо выявіла каля Сафійскага сабора фрагменты сцяны XII стагоддзя.

Сафійскі сабор цяпер актыўна даследуюць перад рэстаўрацыяй. У маі Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік абвясціў тэндар на правядзенне рэстаўрацыйных работ.

Рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы ў Сафійскім саборы запланаваныя на 2026—2028 гады.

Чытайце таксама:

На тэрыторыі былога кляштара бернардзінак у Брэсце знайшлі манеты XVII стагоддзя

У Брэсцкай крэпасці збіраюцца аднавіць мост на Пагранічны востраў. Так будзе прасцей турыстам

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне

Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію

Каментары да артыкула