Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну
На пляцоўцы для правядзення аўкцыёнаў з'явіўся дабрачынны лот: нацюрморт. Прызначэнне атрыманых за продаж грошай не зусім звычайнае, піша Katolik.life.
У апісанні лота гаворыцца, што атрыманыя сродкі ад продажу карціны пойдуць на рамонт каталіцкага храма Найсвяцейшай Тройцы ў Рэчыцы Гомельскай вобласці:
«За ваша ахвяраванне вы атрымаеце не толькі прыгожую карціну для дома, але і шчырую падзяку вернікаў, а таксама Божае дабраславенне».
Таксама пазначаны рахунак парафіі, на які можна ахвяраваць сродкі. Пачатковы кошт лота — 250 рублёў. Магчымая перасылка карціны ў межах Беларусі.
У касцёле патрабуе рамонту сакрыстыя — тут яшчэ зімой прарвала трубу і заліло сцены. Парафія ў Рэчыцы невялікая, сродкі сабраць няпроста, таму вернікі вырашылі паспрабаваць прадаць карціну.
Яе аўтарка — вядомая рэчыцкая мастачка-пейзажыстка, майстар нацюрморту і тэкстыльнага малюнку Ніна Фяськова.
Чытайце таксама:
На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла
Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання