Грамадства1111

У Брэсце касцёл ператварылі ў канцэртную залу. Квіткі раскупляюць за хвіліны, але вернікі не ў захапленні

У старадаўнім каталіцкім храме ў цэнтры Брэста ладзяць серыю канцэртных шоу. Праект Euphoria Night у касцёле Узвышэння Святога Крыжа познім вечарам дае экспрэсіўныя канцэрты, якія збіраюць сотні гледачоў, піша выданне Katolik.life.

Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў

Папярэднія канцэрты праходзілі 24 і 25 жніўня, а наступныя абвешчаныя на 11 і 12 верасня. Раней цана на квіткі была 55‑65 рублёў, а цяпер яе павысілі да 75-80. Тым не менш, усё раскупілі імгненна. Літаральна праз некалькі хвілін пасля публікацыі спасылкі на сэрвіс куплі квіткоў абвясцілі Sold out.

Музыкі выступаюць са светлавымі эфектамі, прытанцоўваюць і знаходзяцца проста ў алтарнай частцы храма, некаторыя — за алтаром. Музыкі выконваюць сусветныя хіты ў аўтарскіх аранжыроўках. Гэта не тыя звыклыя канцэрты класічнай музыкі, якія часта праводзяцца ў храмах, і гэта выклікала неразуменне ў многіх вернікаў, якія лічаць тое, што адбываецца ў Брэсце, небяспечнай з'явай.

Katolik.life сабрала меркаванні пра гэтыя дзіўныя канцэрты. Пры гэтым на першапачатковую не заўсёды пазітыўную рэакцыю вернікаў дагэтуль так і не паступіла якіх-небудзь тлумачэнняў з боку духавенства. Таму яны задаюцца пытаннямі, на якія чакаюць адказаў.

Галоўнае з іх: ці не з'яўляюцца такія камерцыйныя канцэрты поп-музыкі дэсакралізацыяй храма?

У дыскусіях частка вернікаў падтрымлівае ідэю з канцэртамі і цешыцца таму, што дзякуючы ім у храм прыходзяць сотні далёкіх ад хрысціянства людзей, называюць гэта «евангелізацыяй сучасных язычнікаў».

Але іншыя адказваюць на гэта так: людзей прыводзяць не да Бога, а на ўласнае шоу, на канцэртах не гучыць пропаведзь Евангелля, але культывуецца «атмасфернасць», эстэтыка і пачуццёвасць — душэўнасць замест духоўнасці.

Практыка паказвае, што наведвальнікі нават духоўных арганных канцэртаў у касцёлах у большасці так і застаюцца толькі наведвальнікамі канцэртаў: яны не становяцца парафіянамі храмаў. Больш за тое: у такіх людзей узнікае ўспрыманне храма не як сакральнага месца, дзе здзяйсняецца ахвяра Хрыста, а як нейкай культурнай установы.

Наведвальнікі канцэртаў, аднак, адзначаюць, што галоўны саліст праекта Ягор Шаранкоў з'яўляецца каталіцкім вернікам і падчас канцэртаў выступае з кароткімі выказваннямі, якія некаторыя лічаць «пропаведзямі». Хоць насамрэч гэта не пропаведзь Евангелля, а паўтарэнне філасофскіх ісцін накшталт «калі хочаш змяніць свет, пачні з сябе».

Наколькі вядома вернікам, першапачаткова касцёл далі для правядзення канцэртаў без падачы з боку ўладаў — музыкі непасрэдна дамовіліся з пробашчам пра тое, што ён бясплатна дасць храм для выступаў.

Але затым гэтую ідэю падтрымала кіраўніцтва горада, якое лічыць, што такія канцэрты павінны праводзіцца і далей, паколькі сталі «цікавосткай» Брэста. Такая сітуацыя насцярожвае нават тых вернікаў, якім падабаецца ідэя з канцэртамі ў касцёле.

Як бы ні было, вернікі чакаюць каментароў біскупаў на гэты конт. Пры гэтым у іншым падобным выпадку — калі музыка з сумнеўнай рэпутацыяй запісваў у вобразе сатаны кліп у старадаўнім касцёле Нясвіжа — ніякай публічнай рэакцыі духавенства так і не было.

Каментары11

  • Лайдак
    04.09.2026
    Лепш у праваслаўных цыбулінах маскоўскага патрыярхату такія канцэрты праводзіць
  • Ганка
    04.09.2026
    У Польшчы я бачыла такія канцэрты-дыскатэкі для моладзі ў касьцёлах, але там усе сьпевы былі пра Хрыста, а людзі маглі патанчыць і ў нефармальнай атмасфэры паразмаўляць з ксяндзамі і між сабою. Гэта крута, гэта ў духу Бібіліі. Але калі гэта проста канцэрт, яшчэ і платны, у якім песьні ня маюць нічога агульнага з Эвангельлем і Богам, то гэта жах. Аднак жа рымская царква практыкуе гэта даўно, таму не разумею, чаму толькі цяпер пачалі людзі зьдзіўляцца. Я ня бачу розьніцы паміж выступам сымфанічнага аркестра і сучаснага поп-гурта. Гэта паводле сутнасьці адное і тое ж, проста розныя стылі музыкі. Платныя канцэрты ў касьцёлах практыкуюцца многія дзесяцігодзьдзі, калі не стагодзьдзі. Дзякуй Богу, праваслаўная царква да такога шчэ не скацілася. Там калі і бываюць канцэрты, дык толькі духоўнае харавое музыкі.
  • Дзікпікавіч
    04.09.2026
    Лайдак, туды будуць лепса і бузаву зваць

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах44

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева14

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей16

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць