БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў

16.09.2026 / 13:15

Nashaniva.com

Сёння на волю выйшлі 25 чалавек. «Байсол» адкрыў экстранны збор у іх падтрымку.

«Вызваленне не адмяняе наступстваў рэпрэсій — турма працягваецца ў бессані, трывозе, разбураным здароўі, немагчымасці знайсці працу і вярнуцца да нармальнага жыцця. Людзі выходзяць на волю з падарваным здароўем, стрэсам, дэзарыентацыяй, страчанымі сувязямі і без разумення, што рабіць далей. Амаль усім трэба нанова наладжваць жыццё — аднаўляць дакументы, праходзіць лячэнне, шукаць жыллё і працу, купляць самыя неабходныя рэчы», — піша «Байсол».

Мэта збору — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму чалавеку ў рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Агулам трэба сабраць 25 тысяч еўра.

Дапамагчы праз «Байсол».

Чытайце таксама:

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна

На свабодзе Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў

Хто сёння выйшаў на свабоду СПІС

Каментары да артыкула