Грамадства

На свабодзе Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў

Дзяўчына жыла ў Маскве і адтуль дапамагала затрыманым дэманстрантам у Беларусі.

Яна Пінчук трапіла ў групу палітвязняў, вызваленых 16 верасня 2026 года.

Яня Пінчук нарадзілася ў 1997 годзе ў Віцебску. У 2018 годзе пераехала ў Маскву, дзе займалася праектаваннем металаканструкцый для нацяжных столяў. Пазней перайшла працаваць афіцыянткай, бо там зарабляла больш. Калі падчас пандэміі рэстараны закрыліся, вярнулася да праектавання.

Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі Пінчук дапамагала затрыманым і іх блізкім. Таксама была ўдзельніцай чата «Віцебск 97%». Пры гэтым у Беларусь падчас пратэстаў яна прыязджала толькі на некалькі дзён, каб наведаць маці.

Яня Пінчук на судзе. Фота Канстанціна Лянкова, ZAKS.ru

Расійскія сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру ў Санкт-Пецярбургу, дзе Яна жыла са сваім хлопцам Мікітам Сафронавым, 1 лістапада 2021 года. Сілавікоў найперш цікавіў яе тэлефон. Пасля ператрусу Пінчук арыштавалі па запыце беларускіх уладаў аб экстрадыцыі.

Дзяўчына падала заяву на атрыманне статусу бежанца ў Расіі, аднак ёй адмовілі.

Знаходзячыся пад вартай, Яна выйшла замуж за Мікіту.

Адвакаты Пінчук тым часам спрабавалі праз суд не дапусціць яе выдачы ў Беларусь. Яшчэ да разгляду пытання аб экстрадыцыі Еўрапейскі суд па правах чалавека запатрабаваў прыпыніць выдачу. Аднак у пачатку чэрвеня 2022 года пецярбургскі суд дазволіў выдаць Пінчук у Беларусь, спаслаўшыся на тое, што прадпісанне ЕСПЧ было вынесена ўжо пасля выхаду Расіі з Рады Еўропы.

Камітэт па правах чалавека ААН таксама заклікаў Расію прыпыніць экстрадыцыю Пінчук да разгляду яе скаргі.

Аднак 9 жніўня 2022 года Яну Пінчук урэшце экстрадавалі ў Беларусь.

Суд над палітзняволенай пачаўся 10 красавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе і праходзіў у закрытым рэжыме. Яне выставілі абвінавачанні паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы); ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі); ч. 1 арт. 361‑1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання); ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках альбо фінансаванне гэтай дзейнасці); ч. 1 арт. 290‑4 (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй).

Паводле версіі абвінавачання, Пінчук больш за год займалася «дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады» ў інтэрнэце і заклікала да ўдзелу ў пратэстах. Ёй таксама ставілі ў віну адміністраванне тэлеграм-каналаў «Віцебск 97%», «Орша 97%» і «Наваполацк і Полацк 97%».

6 чэрвеня 2023 года Пінчук прысудзілі 12 гадоў калоніі.

У Пінчук астма. Паведамлялася, што пэўны час яе не было ў калоніі — меркавалася, што палітзняволеная магла знаходзіцца ў бальніцы.

На волі Яну чакае муж.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»15

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА4

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»15

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць