БЕЛ Ł РУС

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец

16.09.2026 / 16:15

Nashaniva.com

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Радыё Свабода» пракаментаваў сённяшняе вызваленне 25‑ці беларускіх палітвязняў.

Франак Вячорка. Фота: Lookby.media

«Джон Коўл зрабіў, як звычайна, выдатную працу. Не тая лічба, якая анансавалася, але, я думаю, гэта яшчэ не канец. Сам Джон Коўл тлумачыў, што ёсць пэўныя ўмовы з боку Менска, каб вызваліць людзей. І найбліжэйшыя дні, тыдні стане ясна больш.

Магчыма, гэта звязана з умовамі Лукашэнкі пра разблакаванне фінансавых сродкаў, актываў. Можа быць звязана зь некаторымі санкцыйнымі прадпрыемствамі. Ясна, што Лукашэнка заўжды хоча пакінуць за сабой апошняе слова — памяняць спісы, не даць, што абяцаў. 

Амерыканская дэлегацыя ехала з пэўнымі чаканнямі і дамоўленасцямі. Гэты працэс працягнецца. Працягваем быць на сувязі з амерыканцамі. Яны робяць гэта для нас. Яны вызваляюць нашых людзей. Тое, што гэта стала прыярытэтам амерыканскай адміністрацыі — заслуга і праваабаронцаў, і журналістаў, і дэмакратычных сілаў», — адзначыў Франак Вячорка.

Чытайце таксама:

Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка

Каментары да артыкула