Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя
«Мы прапануем у рамках патэнцыйнай дээскалацыі, каб была абвешчаная ўсеагульная палітычная амністыя, як у той жа Венесуэле».

Каментуючы вяртанне былога палітвязня Анджэя Пачобута ў Беларусь, дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка падкрэслівае ў размове з DW Беларусь, што гэта важны прэцэдэнт, але пакуль выключэнне з правілаў.
Ён адзначыў, што беларусам важна мець гарантыі бяспечнага вяртання на радзіму. Адной з іх магла б стаць усеагульная палітычная амністыя.
«Мы прапануем у рамках патэнцыйнай дээскалацыі, каб была абвешчаная ўсеагульная палітычная амністыя, як у той жа Венесуэле. Святлана Ціханоўская з Джонам Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы, спыняюцца мінулыя справы, рэабілітуюцца або хаця б закрываюцца справы тых, хто ўжо сядзеў.
Цяпер людзі едуць у Беларусь, часта не ведаючы, ці ёсць на іх крымінальныя справы. Рэжым гэтую інфармацыю хавае. А калі будзе ўсеагульная амністыя і прыпыненне адкрыцця любых спраў — гэта ўсе адчуюць. Гэта магло б стварыць умовы, каб людзі паступова маглі вяртацца назад. Гэта наша мэта, наша задача, да якой мы ідзем і якую прагаворваем у тым ліку з амерыканцамі і з еўрапейцамі. Мы гаворым, што санкцыі нельга здымаць, пакуль мы не ўбачым сістэмных змен», — кажа Франак Вячорка.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Франак ізноў дурня ўключае. Ці хіба ён не ведае, што ў Венесуэле тамтэйшага Падрэ спачатку скралі ды за краты кінулі?