Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае
Вызваленая сёння палітзняволеная, былая генеральная дырэктарка «Тут Бай Медыя» Людміла Чэкіна расказала пра свае першыя адчуванні пасля вызвалення, піша «Вясна».
Людміла Чэкіна. Скрыншот са стрыму «Радыё Свабода»
«Я дагэтуль не паверыла ў рэальнасць таго, што адбываецца. Гэта настолькі эмацыйна зараджана — нават неба іншае. Я ехала ў аўтобусе і глядзела на прыгожыя палі — яшчэ беларускія, глядзела на дубы, птушак і неба».
Людміла адзначыла, што цяпер для яе самае галоўнае — каб як мага хутчэй на волю выйшлі астатнія палітвязні.
«Гэта вельмі цяжка — быць у няволі. Гэта як быць пахаваным жывым. Нашы бацькі паміралі, а мы не маглі прысутнічаць на пахаваннях, нашы дзеці раслі без нас. І цяпер там ёсць дзяўчаты, у якіх маленькія дзеці, у якіх сталыя бацькі, якія патрабуюць дагляду».
Яна таксама падзякавала людзям, якія ўдзельнічаюць у перамовах аб вызваленні палітвязняў, і выказала спадзяванне на працяг гэтага працэсу.
Чытайце таксама:
У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА
Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС
Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка
Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец