Грамадства77

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Радыё Свабода» пракаментаваў сённяшняе вызваленне 25‑ці беларускіх палітвязняў.

Франак Вячорка. Фота: Lookby.media

«Джон Коўл зрабіў, як звычайна, выдатную працу. Не тая лічба, якая анансавалася, але, я думаю, гэта яшчэ не канец. Сам Джон Коўл тлумачыў, што ёсць пэўныя ўмовы з боку Менска, каб вызваліць людзей. І найбліжэйшыя дні, тыдні стане ясна больш.

Магчыма, гэта звязана з умовамі Лукашэнкі пра разблакаванне фінансавых сродкаў, актываў. Можа быць звязана зь некаторымі санкцыйнымі прадпрыемствамі. Ясна, што Лукашэнка заўжды хоча пакінуць за сабой апошняе слова — памяняць спісы, не даць, што абяцаў. 

Амерыканская дэлегацыя ехала з пэўнымі чаканнямі і дамоўленасцямі. Гэты працэс працягнецца. Працягваем быць на сувязі з амерыканцамі. Яны робяць гэта для нас. Яны вызваляюць нашых людзей. Тое, што гэта стала прыярытэтам амерыканскай адміністрацыі — заслуга і праваабаронцаў, і журналістаў, і дэмакратычных сілаў», — адзначыў Франак Вячорка.

Каментары7

  • Отец Засандалий
    16.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Алесь.
    16.09.2026
    А навошта анансаваліся лічбы?
    І гэты каментар не зразумела навошта. Ну будзе Офіс на "сувязі" з амерыканцамі. І што? Ад таго, што ім амерыканцы нешта кажуць і скажуць, то нешта зменіцца? Здаецца, што пасланнік Трампа сам неяк дамаўляецца з Лукой. Без пасярэднікаў. Якія ўжо больш года нешта каментуюць. Сумна ўсё гэта бачыць і чытаць.
  • апошняя з магікан
    16.09.2026
    "Яны робяць гэта для нас."
    калі гэта амерыканцы для каго што рабілі, акром, як для любімых сябе?

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць