БЕЛ Ł РУС

Пасля рэканструкцыі адкрыўся рух па дарозе Полацк — Лепель

17.09.2026 / 15:40

Nashaniva.com

Міністэрства транспарту паведаміла пра завяршэнне рэканструкцыі 60‑кіламетровага ўчастка аўтадарогі Р-46 Лепель — Полацк — мяжа Расіі (Юхавічы), які злучае Полацк і Лепель.

Фота: Мінтранс

Пасля рэканструкцыі дарога адпавядае другой тэхнічнай катэгорыі. Яе апорную здольнасць павялічылі да 11,5 тоны.

Падчас работ на дарозе ўклалі больш за 417 тысяч тон асфальтабетону, усталявалі 30 кіламетраў бар’ернай агароджы і 47 кіламетраў сеткі для абароны ад дзікіх жывёл.

Фота: Мінтранс

Акрамя таго, на абноўленым участку абсталявалі 54 аўтобусныя прыпынкі, праклалі 5 кіламетраў ходніку і ўкаранілі сістэму маніторынгу руху і відэаназірання.

Пасля заканчэння рэканструкцыі рух па дарозе паміж Полацкам і Лепелем адкрыты.

Чытайце таксама:

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю

Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць трэцяе транспартнае кола

Каментары да артыкула