Вырашана пабудаваць тры пуцеправоды праз чыгунку, каб знізіць нагрузку на вуліцы. Пра гэта распавёў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у інтэрв’ю газеце «Вячэрні Мінск».

Тры новыя масты праз чыгунку злучаць вул. Калеснікава і Ратамскую, Чурлёніса і Каржанеўскага, а таксама Лошыцу з мікрараёнам Сярова. У планах таксама будаўніцтва моста праз раку Свіслач ад вул. Манюшкі да вул. Малініна.
— Такім чынам, каб трапіць у суседні мікрараён, зусім не трэба будзе ехаць у аб’езд сталёвай магістралі працягласцю ў некалькі кіламетраў. Пад пуцеправодамі, якія злучаць Лебядзіны з Каменнай Горкай і Брылевічы з Курасоўшчынай, плануецца абсталяваць парковачныя месцы для аўтамабіляў, — сказаў старшыня Мінгарвыканкама.
У найбліжэйшай будучыні прыкметна скароціцца рух вялікагрузных аўтамабіляў па МКАД. Вул. Бабушкіна працягваюць у напрамку МКАД-2. Пасля адкрыцця новай дарогі прамысловы вузел Калядзічы атрымае другі выезд. Цяпер туды можна трапіць толькі з МКАД.
Таксама ў планах — будаўніцтва моста, які злучыць вул. Свіслацкую з вул. Сяліцкага.
-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Ну хоць пра трамвай да Лагойска ўжо маўчаць.
І "Мінск-Навіны" правільна выкарыстоўваюць тэрміналогію, а тут у пераказе - не. Такі сюрпрыз. Мост - праз раку, пуцеправод - праз чыгунку або іншую дарогу.