У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ
У вёску Анікавічы Горацкага раёна днямі прыйшлі ваўкі. З’яўленне жывёл заўважыў мясцовы жыхар, пасля чаго да сітуацыі аператыўна падключыліся паляўнічыя і егерская служба Горацкага лясгаса, піша тэлеграм-канал «Лесные новости Могилевщины».
Трох ваўкоў удалося адсачыць і застрэліць.
Па словах інжынера паляўнічай гаспадаркі Дзяніса Елісеева, для восені такія выпадкі не з’яўляюцца рэдкасцю. У гэты час маладыя ваўкі пачынаюць асвойваць новыя тэрыторыі і могуць праяўляць павышаную цікаўнасць.
Спецыялісты раяць жыхарам пры з’яўленні ваўкоў паблізу населеных пунктаў як мага хутчэй паведамляць пра гэта паляўнічым або егерскай службе. Гэта дазваляе своечасова адрэагаваць і знізіць рызыку для людзей і сельскай гаспадаркі.
Чытайце таксама:
У Аўстрыі фермер знайшоў спосаб, як абараняць авечак ад ваўкоў. Яго не ўсе ацанілі
Памёр знакаміты іспанскі «хлопчык-воўк», які вырас у дзікай прыродзе