Свет55

У Аўстрыі фермер знайшоў спосаб, як абараняць авечак ад ваўкоў. Яго не ўсе ацанілі

У Аўстрыі фермер разам з іншым вынаходнікам прыдумаў незвычайны спосаб абароны авечак ад нападаў ваўкоў — спецыяльны «касцюм» з металічнымі шыпамі. Лічыцца, што такая ідэя можа дапамагчы вырашыць праблему, якая існуе ўжо тысячы гадоў у авечкагадоўлі, піша выданне Wochenblatt.

Фота: Schaubach

Аўтарам распрацоўкі з’яўляецца 72‑гадовы вынаходнік, які працаваў над гэтым праектам шмат гадоў. Ягоная задумка заключаецца ў тым, каб зрабіць авечак менш уразлівымі для драпежнікаў.

Аднак у інтэрнэце такая навінка выклікала неадназначную рэакцыю. Частка людзей успрыняла яе з цікавасцю, але многія рэзка раскрытыкавалі. Асноўная прычына крытыкі — магчымы шкодны ўплыў на саміх жывёл. Людзі баяцца, што такі «бронекасцюм» можа прычыняць авечкам боль або дыскамфорт.

Зоаабарончыя арганізацыі ўжо адрэагавалі: яны патрабуюць праверыць, ці не шкодзіць гэтая распрацоўка жывёлам. Ёсць нават скаргі на фермера і вынаходніка — іх абвінавачваюць у магчымым парушэнні законаў аб абароне жывёл. Не выключаецца, што выкарыстанне такіх касцюмаў могуць забараніць, калі будзе даказана, што яны шкодныя.

Гэтая гісторыя зноў падняла шырэйшую дыскусію ў грамадстве — як абараніць авечак і фермерскія гаспадаркі, але пры гэтым не шкодзіць дзікай прыродзе і захоўваць ваўкоў.

У Аўстрыі гэта асабліва актуальна, бо ваўкі знаходзяцца пад аховай закона, і іх забойства без дазволу там забаронена. У некаторых рэгіёнах дазваляецца знішчаць толькі тых ваўкоў, якія ўяўляюць непасрэдную небяспеку.

Пры гэтым папуляцыя ваўкоў у краіне цяпер хутка расце, што выклікае спрэчкі ў грамадстве: як знайсці баланс паміж інтарэсамі фермераў і захаваннем дзікай прыроды.

Каментары5

  • Filipp
    31.05.2026
    "Людзі баяцца, што такі «бронекасцюм» можа прычыняць авечкам боль або дыскамфорт."©
    А якую боль і дыскамфорт могуць прынесці воўкі, што рвуць авечку на шматкі(
  • М
    31.05.2026
    Ужо і на авечак "мангал" ад FPV пачалі варыць😓
  • Bhagawan
    31.05.2026
    Verahodna, u pieršuju čarhu takoje ŭzbrajeńnie moža sapsavać futra.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць