Грамадства44

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне

Падчас палявання ў паляўнічых абшарах Лідскага лясгаса быў здабыты рэдкі для Беларусі трафей — воўк з чорнай афарбоўкай. Пра гэта паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, піша «Спутнік». 

Звычайны воўк (Canis lupus) з чорнай афарбоўкай. Фота: Wikimedia Commons

Чорны колер поўсці ў ваўка лічыцца генетычнай анамаліяй і вынікам мутацыі, якая калісьці перайшла да дзікіх жывёл ад свойскіх сабак шляхам гібрыдызацыі. Такія асобіны часцей сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы, чым у Еўропе.

Паляўнічыя і навукоўцы адзначаюць, што чорныя ваўкі менш агрэсіўныя ў зграі, больш вынослівыя, буйныя, а таксама больш разумныя і асцярожныя.

Паляванне на ваўка ў Беларусі дазволена круглы год.

Каментары4

  • No
    10.12.2025
    што чорныя ваўкі менш агрэсіўныя ў зграі, больш вынослівыя, буйныя, а таксама больш разумныя і асцярожныя.
    ------------
    Гэта пра людзей тычацца - буйныя і агрэсіўныя. Якія забіваюць за грошы і задавальненне.

    Лукашэнаўская банда нішчыць усю краіну - леса ввсякаюць, краснакніжных жывёл забіваюць, атамные станцыі будуць.
    Лука аставіць пасля сябе толькі бруд.
  • И лают псы до рвоты
    10.12.2025
    Может,волк банально был грязный.
    Охотники-то уже были нарядные,шмаляли не разбираясь.
  • Вольга
    10.12.2025
    Паляванне трэба аб'явіць на паляўнічых-садыстаў.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»21

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць