БЕЛ Ł РУС

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні

22.09.2026 / 18:14

Nashaniva.com

Як паведамляе гульнявы партал iXBT Games, айчынная студыя Qualestory Games анансавала праект SHLYAKH — атмасфернае падарожжа па знакавых мясцінах краіны з невялікімі элементамі хорару. Яшчэ нядаўна аўтары спрабавалі стварыць маштабны гістарычны блокбастар пра сярэднявечны Тураў, але вырашылі пераключыцца на фармат кампактнага роўд-трыпу, піша Domovita.by.

Крыніца: Qualestory Games

Замест бясконцага даўгабуду

Пару гадоў таму гэта ж каманда распрацоўшчыкаў ужо спрабавала стварыць амбітны праект Tales of Meadows. Па задумцы гэта быў гістарычны экшан пра падзеі ва Усходняй Еўропе XIII стагоддзя.

Крыніца: Qualestory Games

Галоўны герой Піліп разам са сваім настаўнікам Перасветам павінен быў вярнуцца ў Тураў і паступіць на службу да князя, але замест квітнеючага краю застаў заняпад, страх і паганскія абрады ў гушчарах.

Крыніца: Qualestory Games

Задумка выглядала прыгожа, аднак да рэлізу справа так і не дайшла. У верасні распрацоўшчыкі паведамілі, што стварэнне гістарычнай эпапеі без буйнога інвестара пагражае зацягнуцца яшчэ гадоў на пяць. Таму каманда вырашыла зрабіць выбар на карысць распрацоўкі невялікага праекта, які рэальна выпусціць у агляднай перспектыве.

Крыніца: Qualestory Games

Паездка па старых касцёлах і забытых сядзібах

Так на свет з'явілася ідэя гульні SHLYAKH. Па сваёй сутнасці гэта класічныя дарожныя прыгоды — паездкі па карце і паступовае пагружэнне ў навакольнае асяроддзе. У якасці асноўных гульнявых лакацый аўтары абралі менавіта закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі, многія з якіх у рэальнасці ціха дажываюць свой век у поўным заняпадзе.

Крыніца: Qualestory Games

Каб паездка не нагадвала нудную экскурсію, распрацоўшчыкі дададуць у аповед элементы хорару.

Праект ужо атрымаў афіцыйную старонку на пляцоўцы Steam. Дакладную дату выхаду гульні распрацоўшчыкі пакуль не называюць.

Чытайце таксама:

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска

ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі

Каментары да артыкула