БЕЛ Ł РУС

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G20

24.09.2026 / 18:07

Nashaniva.com

Расія застаецца членам «Групы дваццаці» (G20), таму мае права ўдзельнічаць у пасяджэннях гэтага аб’яднання, у тым ліку на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Пра гэта заявіў намеснік галоўнага прадстаўніка Еўракамісіі Олаф Гіл, каментуючы запрашэнне Уладзіміра Пуціна на саміт G20 у Маямі.

Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Па словах Гіла, Еўрапейскі саюз выкарыстоўвае саміты G20 як пляцоўку для рэакцыі на глабальныя выклікі, частка якіх звязаная з вайной Расіі супраць Украіны. Таму прысутнасць расійскага кіраўніка можа быць выкарыстаная для закліку спыніць вайну.

Прадстаўнік Еўракамісіі адзначыў, што з 2022 года ЕС паслядоўна выкарыстоўвае пасяджэнні G20, каб асуджаць поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну і заклікаць да яго спынення. Паводле яго, гэты падыход застанецца нязменным незалежна ад таго, хто будзе ўдзельнічаць у канкрэтным саміце. Гіл таксама нагадаў, што Расія працягвае атакаваць цывільнае насельніцтва Украіны.

Напярэдадні дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа выказаў спадзяванне, што Пуцін наведае саміт кіраўнікоў G20, які пройдзе ў Маямі ў снежні. Крамлёўскі прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў ужо каментаваў амерыканскае запрашэнне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, у сваю чаргу, заявіў, што саміт G20 у Маямі можа стаць пляцоўкай для трохбаковай сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, ЗША і Расіі.

Чытайце таксама:

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Крэмль: Рашэнне пра ўдзел Пуціна ў саміце G20 яшчэ не прынятае

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі

Пуцін не плануе ўдзелу ў саміце G20 у ЗША

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі

Каментары да артыкула