У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ
У Гродне з'явіўся новы мурал, прысвечаны Дню машынабудаўнікоў і Году беларускай жанчыны, паведамляе тэлеканал «Гродна+». Свята машынабудаўнікоў у Беларусі адзначаюць у апошнюю нядзелю верасня.
Фота: Гродна+
Стрыт-арт размясцілі на тарцы будынка Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. У цэнтры кампазіцыі намаляваная дзяўчына ў вобразе працаўніцы прадпрыемства. На ёй працоўная форма і каска, а ў руках яна трымае чарцяжы.
Побач з дзяўчынай намаляваныя знакаміты 450‑тонны самазвал БелАЗ і тралейбус.
Чытайце таксама:
Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах
У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе
У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ