На ім — тры пісьменнікі.

Фота: Беларусбанк
У Касцюковічах да Дня беларускага пісьменства з'явіўся новы мурал. Фасад дома № 5 у мікрараёне Маладзёжны ўпрыгожваюць партрэты славутых літаратараў-землякоў.
На велізарным палатне ўвекавечаны волаты беларускага слова: Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмянкоў.
Усе яны нарадзіліся на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна.
Мурал зрабілі дзякуючы Беларусбанку.
Каментары