У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95
У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт Ту-95МС. Паводле папярэдніх звестак, загінулі шэсць членаў экіпажа, яшчэ адзін чалавек атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Авіякатастрофа адбылася ў раёне вёскі Краснаянава. Усяго на борце знаходзіліся сем чалавек. Адзін з іх выжыў, але атрымаў траўмы сярэдняй цяжкасці.
Пасля катастрофы на месцы здарэння ўзнік пажар. Пажарныя службы займаюцца яго тушэннем. Самалёт належаў авіягрупе «Украінка».
Паводле папярэдняй інфармацыі тэлеграм-канала «База», магчымай прычынай катастрофы вайсковага Ту-95МС мог стаць выбух паліва на борце. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Чытайце таксама:
На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт
У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С