Украінская вайсковая разведка паведаміла, што ўначы 7 верасня яе аператары нанеслі ўдар па расійскім самалёце на тэрыторыі часова акупаванага Крыма.

Аперацыю правялі супрацоўнікі Дэпартамента актыўных дзеянняў Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны. Паводле інфармацыі разведкі, дакладная ступень пашкоджання самалёта пакуль высвятляецца. Яго тып і падрабязнасці аперацыі не раскрываюцца.
У ГУР назвалі гэту атаку своеасаблівым падарункам да Дня вайсковай разведкі Украіны.
Напярэдадні, 4 верасня, украінскае спецпадраздзяленне Group 13 таксама паведаміла пра знішчэнне расійскага берагавога ракетнага комплексу «Бастыён» у Крыме. Акрамя таго, 2 верасня і ў ноч на 3 верасня ў Севастопалі ўкраінскія сілы ўдарылі па дэсантным катары БК-16 і станцыі радыёэлектроннай барацьбы.
Каментары