Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці зуброў
30 верасня, у Міжнародны дзень зубра, выйшаў чарговы том Міжнароднай племянной кнігі зуброў.
Паводле прыведзеных у ёй звестак, найбольшая колькасць зуброў цяпер у Польшчы — 3491 жывёліна.
На другім месцы Расія з 3408 зубрамі, а Беларусь займае трэцяе месца — 2985 зуброў.
Усяго ў свеце налічваецца 13 055 зуброў. За апошні год іх колькасць у Беларусі павялічылася на 58 асобін.
Чытайце таксама:
Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы
Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю
У іспанскую вёску прывезлі дзевяць зуброў. Імі паспрабуюць вырашыць сур'ёзную праблему