Пасольства Францыі паказала сваю новую часовую павераную ў Беларусі
Пасольства Францыі ў Беларусі паказала новую часовую павераную ў справах Ліз Тальбо Барэ, якая ўзначаліла французскую дыпламатычную місію ў Мінску, заўважыла выданне Reform.news.
Фота: by.diplomatie.gouv.fr
Ліз Тальбо Барэ скончыла Парыжскі інстытут палітычных даследаванняў і мае ступень бакалаўра прыкладных замежных моў Універсітэта Портсмута. Яна таксама з'яўляецца кавалерам Нацыянальнага ордэна «За заслугі».
У Міністэрстве Еўропы і замежных спраў Францыі Тальбо Барэ займала розныя пасады ў Францыі і за мяжой. У тым ліку ў 2011—2014 гадах яна працавала ў пасольстве Францыі ў Мінску спачатку дарадцай па пытаннях супрацоўніцтва і культуры, а затым першай дарадцай.
Пазней яна ўзначальвала розныя падраздзяленні французскага знешнепалітычнага ведамства, а таксама была генеральным консулам у Пандышэры ў Індыі. У 2024—2026 гадах Тальбо Барэ займала пасаду дарадцы па пытаннях супрацоўніцтва і культуры ў пасольстве Францыі ў Бангкоку.
Яе папярэднік Людовік Руае завяршыў чатырохгадовую дыпламатычную місію ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Амбасада Францыі не па ўласным жаданні закрыла ў Мінску сваю медыятэку, якая працавала 30 гадоў
Новы кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі ўжо ведае два беларускія словы
Алейнік абмеркаваў з часовым павераным Францыі перспектывы дыялогу з Парыжам