Італьянская амбасада ў Мінску зладзіла адкрытую вечарыну ў Пасольскім дворыку. Беларусы сталі ў чэргі
Пасольства Італіі ў Беларусі паведаміла ў сваіх сацсетках, што 21 жніўня ў дворыку пасольства на вуліцы Ракаўскай, 16б адбудзецца адкрытае нефармальнае мерапрыемства «Летні вечар у Пасольскім дворыку». На імпрэзу запрашалі ўсіх ахвотных, і беларусы гэта ацанілі.

Арганізатары запрашалі ўсіх ахвотных правесці летні вечар у прыемнай атмасферы. Дрэскод быў Smart Casual, без гальштукаў, а гасцей чакалі вітальныя напоі, піца і марозіва.
Вечарына ладзілася не проста так, а з нагоды завяршэння трохгадовай місіі часовага паверанага ў справах Італіі ў Беларусі Тамаза П'етра Маркеджані.

Цяжка сказаць, ці чакалі італьянскія дыпламаты поўнага аншлагу, але ён здарыўся. Ад самага пачатку мерапрыемства, прызначанага на 18:30, на яго выстраіліся вялікія чэргі. Рэакцыі з фота і відэа з'явіліся ў сацсетках.

«Зайшла на мерапрыемства ў італьянскую амбасаду. Тут сёння раздаюць бясплатна марозіва, піцу і ліманад. Чэргі шалёныя, сваркі, вяртаюся дамоў», — напісала ўладальніца старонкі ў Threads vandrouki_minsk.
Тэма выклікала актыўную рэакцыю каментатараў:
«Калі ўбачыла, што даволі актыўна форсяць у сеціве гэтае мерапрыемства, то адразу было зразумела, што будзе нешта падобнае. Навошта гэта было амбасадзе, нават і ўявіць сабе не магу. Некалі французская амбасада праводзіла нешта такое, 21 чэрвеня, на свята пачатку лета. Дык там было поўна рознай музыкі, нейкіх адмысловых штучак на пакаштаваць. Ну і без натоўпаў, дарэчы».
«А ў чым сэнс гэтага мерапрыемства? Нейкі натоўп незразумелы».
«А там былі хоць італьянцы, каб з імі пакамунікаваць? І ці праводзяць яны штосьці, акрамя «прыходзьце паесці»?
«Таксама не зразумела, чаму не зрабілі папярэднюю рэгістрацыю».
Тыя ж, хто ўсё ж сам паўдзельнічаў у гэтым мерапрыемстве, пакідалі пазітыўныя водгукі. Так, мастачка Лілія Марозава напісала:
«Канечне ж, я не магла прапусціць такое мерапрыемства, бо гэта мая любімая краіна. І цяпер мая любоў да гэтай краіны ў выглядзе маёй інтэрпрэтацыі карціны Джаконды будзе знаходзіцца ў самога пасла… Я вельмі радая, што зоркі склаліся менавіта так. Вось суцэльна асаблівы для мяне летні вечар».


Іншая ўдзельніца вечарыны таксама дзякуе італьянскаму дыпламату, які скончыў сваю місію:
«Дзякуй вялікі за ўсё, што вы зрабілі для Беларусі. Столькі мерапрыемстваў, выстаў, столькі знаёмстваў з цудоўнымі людзьмі. Усё гэта застанецца з намі надоўга. Кавалак Італіі ў Беларусі».

Пабываў на мерапрыемстве і раней прафесійны спявак, а цяпер таксіст Аляксей Хлястоў. Ён падпісаў сумеснае з італьянскім дыпламатам фота:
«Спадар Маркеджані — вялікі шанавальнік мастацтва і чалавек з асаблівым стаўленнем да культуры. Таму асабліва каштоўна было бачыць, як мастацтва, музыка і чалавечыя зносіны здольныя аб’ядноўваць людзей».

Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
[Зрэдагавана]
Вот почему я уверен, что это написал Анатолий Старков? Тот же стиль.