БЕЛ Ł РУС

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку

9.10.2026 / 16:59

Nashaniva.com

Да сярэдзіны восені беларускія вытворцы выпусцілі мноства розных навінак. Сярод іх — незвычайныя спалучэнні смакаў, цёплыя рэчы і касметыка, якая адпавядае сучасным трэндам. Office Life сабраў самае цікавае ў адным матэрыяле.

Зефір са смакам гарбаты, ягад і гарбуза

Кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік» абнавіла асартымент зефіру. Самай цікавай навінкай стаў двухколерны прадукт са смакам зялёнай гарбаты з язмінам.

Аматараў зефіру ў глазуры таксама не абышлі ўвагай — брэнд падрыхтаваў адразу некалькі навінак. Так, на паліцах крам ужо можна знайсці ласунак са смакам трускавак і чарніц у белай глазуры. Акрамя таго, вытворца выпусціў зефір са смакам апельсіна і гарбуза, даступны ў шакаладнай і белай глазуры.

Ёгурт і марожанае з гарбузом

«Малочны свет» выпусціў да восені лёгкі біяёгурт «Гарбуз-мюслі» з масавай доляй тлушчу 1%. Ён прадаецца ў кубачках па 350 г. Вытворца заяўляе, што прадукт змяшчае жывыя бактэрыі для падтрымання імунітэту.

Яшчэ адну сезонную навінку прэзентаваў брэнд «ТОП» — дэсерт «Гарбузовы латэ» з лімітаванай серыі.

Батончыкі для хуткага перакусу і труфельны шакалад

«Камунарка» прадставіла лінейку батончыкаў «Перакусі з задавальненнем». Прадукт распрацаваны для хуткіх перакусаў на працягу дня. У серыі вытворца прапанаваў два ягадныя смакі: першы — з начыннем з лясных ягад і арэхаў, другі — са смакам чарніц.

Акрамя таго, фабрыка пашырыла лінейку Truffles, выпусціўшы вялікія пліткі горкага шакаладу з утрыманнем какавы 60% і новымі начынкамі — са смакам грушы і міндалю, малінаў, а таксама апельсіна.

Сулугуні ў слайсах

Брэнд Bonfesto пашырыў лінейку паўцвёрдых сыроў у тонкіх лустачках, выпусціўшы сулугуні ў нарэзаным выглядзе.

Навінку прапануюць у трох варыянтах: класічным, для бургераў і сэндвічаў, а таксама Bonfesto Cooking, прызначаным для прадпрыемстваў грамадскага харчавання і фастфуду.

Злакавыя палоскі з салодкімі начынкамі

Полацкі хлебазавод абнавіў лінейку кандытарскіх палосак «Ле Хрусцье». Аснову прадукту вырабляюць з натуральных злакаў метадам экструзіі, а ўсярэдзіне знаходзіцца салодкая начынка.

З'явіліся два новыя віды: «З водарам трапічнай садавіны (манга, банан, маракуя)» і «З водарам шакаладу, фундука».

Двухпрацэнтныя ёгурты

Кампанія «Бабуліна крынка» прадставіла новую лінейку пітных ёгуртаў Creamy. Прадукт мае масавую долю тлушчу 2% і выпускаецца ў невялікіх пластыкавых бутэльках.

Вытворца прапанаваў навінку ў трох варыянтах: «Бананавы пудынг», «Крэм-карамель» і «Клубнічны чызкейк».

Сасіскі з соусам тэрыякі і сырам

Слонімскі мясакамбінат выпусціў сасіскі «Тэрыякі з сырам». Да класічнага мяснога смаку ў прадукце дадалі папулярны азіяцкі соус і кавалачкі сыру.

Навінка прадаецца ў вакуумнай упакоўцы фіксаванай вагой 420 г.

Замяняльнік кавы з цыкорыем

«Белкава» пачала прадаваць нерастваральны напой на збожжавай аснове «Злакавы» з цыкорыем.

Галоўная асаблівасць прадукту — поўная адсутнасць кафеіну, дзякуючы чаму яго пазіцыянуюць у катэгорыі прадуктаў для здаровага ладу жыцця. Склад узбагачаны комплексам вітамінаў і мікраэлементаў, у тым ліку жалезам, цынкам і селенам.

Гадзіннікі ў стылі аўдыёкасет і каляровы гадзіннік з адной стрэлкай

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў дзве навінкі. Першая — калекцыя REVOLVE 2 з дызайнам у стылі старых аўдыёкасет. У гадзінніках побач з класічнымі стрэлкамі на цыферблаце ўстаноўленыя барабанчыкі, якія круцяцца. Яны патрабуюць асобнага наладжвання.

Корпус гадзінніка выраблены з нержавеючай сталі і дапоўнены сферычным сапфіравым шклом.

Другая навінка — лінейка аднастрэлкавых гадзіннікаў TWIST. Яны працуюць на японскім механізме з аўтападзаводам і абсталяваныя сферычным сапфіравым шклом з унутраным антыблікавым пакрыццём.

Воўнавы трыкатаж да восені

Брэнд Mark Formelle выпусціў да халоднага сезона лінейку трыкатажнага адзення Studio. Яе падзялілі на дзве часткі, разлічаныя на розныя тэмпературныя ўмовы.

Першую частку пашылі са змешанага трыкатажу. У яе ўвайшлі жаночыя мадэлі, а таксама мужчынскія джэмперы і кардыганы. Другая частка складаецца з ваўняных джэмпераў, прызначаных для марозных дзён.

Адначасова брэнд пашырыў асартымент іншага сезоннага адзення ў лінейцы «Утульная восень»: штанамі, спадніцамі і сукенкамі з сямі розных матэрыялаў — ад вельвету і замшы да папліну і селаніка.

Лямцавыя хатнія тапачкі

Marko запусціў новую лінейку хатняга абутку Marko Home. Першай навінкай серыі сталі закрытыя хатнія тапачкі на аснове цёплага і дыхаючага лямцу.

Абутак мае шырокую пярэднюю частку, якая не сціскае пальцы падчас хады. Даступныя памеры — ад 37‑га да 42-га.

Новая лінія для догляду за скурай рук і ног

«Беліта» прадставіла касметычную лінію CR365 CellRejuv для хатняга догляду за скурай рук і ног. У яе ўвайшлі крэмы і сухі скраб Total Polish на цукрова-салянай аснове з дадаваннем здробненай костачкі абрыкоса.

Пры кантакце з вадой сухая тэкстура ператвараецца ў насычаную масу, якая адлушчвае скуру і стымулюе мікрацыркуляцыю. За сілкаванне адказвае комплекс з пяці натуральных алеяў: какосавага, макадаміі, аліўкавага, авакада і ляснога арэха.

Лінейка CR365 CellRejuv распрацаваная для мужчын і жанчын. Акрамя адлушчвання, сродкі гэтай серыі прызначаныя для глыбокага ўвільгатнення, барацьбы з сухасцю, расколінамі і мазалямі, а таксама для зняцця стомленасці ног.

Касметыка з ніяцынамідам

«Модум» пашырыў лінейку касметыкі для твару MODO сродкамі на аснове папулярнага аднакампанентнага інгрэдыента — ніяцынаміду.

Першай навінкай стала пенка для ўмывання, якая ачышчае скуру, не перасушваючы яе. Другая — тонік у форме спрэю, які аднаўляе баланс скуры пасля ачышчэння і не пакідае ліпкага адчування.

Сываратка з мікраіголкамі і рэтынолам

У брэнда Masstige з'явілася сываратка RETINOL SHOT з мікраіголкамі. Прадукт распрацаваны для барацьбы з маршчынамі, паляпшэння рэльефу і тону скуры. Яго формула дазваляе ўключыць сродак у штодзённы догляд без працяглага перыяду адаптацыі.

У аснове складу — 200 мікраіголак (спікул), 0,5% рэтыноіду чацвёртага пакалення, а таксама комплекс з пяці тэраамідаў для падтрымання ахоўнага бар'ера скуры ў спалучэнні з гіалуронавай кіслатой, пантэнолам і алеем шы.

Прафесійны догляд за валасамі

SelfieLab выпусціў прафесійную лінейку HAIR & SCALP для валасоў і скуры галавы, прызначаную для абароны і аднаўлення пашкоджаных пасмаў. Прадукты серыі грунтуюцца на трох тэхналагічных кампанентах.

У аснову формулы закладзеная тэхналогія FerSilk, якая імітуе структуру шоўку і ахінае валасы, гідралізаваны керацін для павышэння іх трываласці, а таксама комплекс з васьмі амінакіслот для глыбокага ўвільгатнення.

Шампунь-пілінг на аснове цыбулі

Касметычны брэнд Tashe Professional выпусціў шампунь-пілінг Onion Booster для глыбокага ачышчэння скуры галавы.

Прадукт змяшчае экстракт цыбулі і прызначаны для барацьбы з лішкам скурнага сала і рэшткамі сродкаў для ўкладкі валасоў. Ён таксама дапамагае паляпшаць мікрацыркуляцыю, умацоўваць карані і памяншаць тлустасць валасоў.

Цені з мігатлівым эфектам

Belor Design пашырыў лінейку ценяў-спарклаў Show Glow і выпусціў чатыры новыя дуахромныя адценні з мігатлівым эфектам.

Палітра папоўнілася колерамі 511 Pearl, 512 Arctic, 513 Flamingo і 514 Iris.

Чытайце таксама:

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы

Гандлёвая пляцоўка Finstore правядзе рэбрэндынг

21vek.by займеў уласны паштовы сэрвіс для дастаўкі пасылак

Каментары да артыкула