БЕЛ Ł РУС

Жыхары Пінска спрабавалі завалодаць кватэрамі памерлых масквічоў

14.10.2026 / 17:53

Nashaniva.com

У Брэсце чатырох жыхароў Пінска і Пінскага раёна ва ўзросце ад 55 да 63 гадоў асудзілі за спробу махлярскім шляхам завалодаць кватэрамі памерлых людзей у Маскве. Агульны кошт нерухомасці перавышаў 1 мільён даляраў, паведаміла Генеральная пракуратура.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Генеральная пракуратура

Паводле матэрыялаў справы, з 2021 да 2025 года абвінавачаныя ўваходзілі ў беларускую структуру міжнароднай злачыннай арганізацыі, прычым адзін з іх яе ўзначальваў.

Пінчукі спрабавалі атрымаць права на спадчыну з дапамогай падробленых дакументаў. Для гэтага выраблялі фальшывыя штампы і пячаткі, а ў сапраўдныя бланкі пасведчанняў аб нараджэнні і шлюбе ўносілі несапраўдныя звесткі і подпісы ад імя іншых людзей і дзяржаўных службоўцаў.

Завалодаць кватэрамі ім не ўдалося, бо злачынны намер спынілі сілавыя структуры.

Суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў усіх чатырох вінаватымі і прызначыў ім ад 6 да 9 гадоў пазбаўлення волі са штрафамі ад 250 да 600 базавых велічыняў — ад 11 250 да 27 000 рублёў.

Чытайце таксама:

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі

У Мінску 13‑гадовую школьніцу махляры прымусілі вынесці з дому бацькоўскія зберажэнні

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная

Каментары да артыкула