БЕЛ Ł РУС

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў

14.10.2026 / 18:26

Nashaniva.com

У Мінску на праспекце Дзяржынскага, 104, у бізнэс-цэнтры «Тытан» некалькі гадоў працаваў рэстаран «Адэса-мама». Але ён закрыўся, а на яго месцы адкрылася кафэ з зусім іншай канцэпцыяй, піша Blizko.by.

Цяпер кафэ пазіцыяніруе сябе як установа беларускай кухні, называецца «Чайка» і працуе штодня з 12:00 да 23:00.

У меню: сырнікі са смятанай і вішнёвым варэннем, бульбяныя аладкі з мясам, дранікі з яечняй і агурковым салатам, аладкі са згушчаным малаком і чарнічным варэннем, селядзец з бульбай, саленні, грэнкі з сырным соусам, чабурэкі з ялавічынай і свінінай, чырвоны боршч з пампушкамі, рассольнік, селядзец пад шубай, катлеты «Папараць-кветка», клёцкі, ялавічныя шчокі і іншыя стравы.

Усе асноўныя стравы прадаюцца па адной цане: 20 рублёў, асобна плаціцца за порцыю хлеба (5 рублёў за 70 грамаў) і напоі. У будні з 12:00 да 16:00 дзейнічае зніжка ў 20% на ўсё меню. Гэта значыць, адна страва будзе каштаваць не 20, а 16 рублёў.

Чытайце таксама:

У гістарычным цэнтры Гродна выставілі на продаж папулярную кавярню

«Постмадэрністычнае нахабства». У Полацку гістарычны правіянцкі склад ХVIІІ стагоддзя пераробяць пад гатэль

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Каментары да артыкула