БЕЛ Ł РУС

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя

14.10.2026 / 19:07

Nashaniva.com

У брытанскім горадзе Донкастэр 10 кастрычніка амурскі тыгр па мянушцы Алтай загрыз наведніка парку дзікай прыроды, які залез у ягоны вальер. Гісторыя абляцела ўсе сусветныя СМІ і набыла нечаканы працяг.

Скрыншот з відэа

Праз тры дні пасля трагічнага здарэння прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў у сацыяльнай сетцы Truth Social кадры нападу тыгра з подпісам «Ніколі не гуляйце з прыродай!»

https://t.co/5Rz7TQow2b

— Rapid Response 47 (@RapidResponse47) October 13, 2026

Пазней ён размясціў відэа, створанае з дапамогай штучнага інтэлекту, на якім сам куляецца ў траве разам з тыграм, а пасля абдымае яго.

Публікацыі Трампа выклікалі абурэнне сваякоў загінулага. Яны заявілі, што распаўсюджванне такога глыбока абразлівага кантэнту прычыняе сям'і дадатковыя пакуты, і заклікалі спыніць публікацыю падобных матэрыялаў. Брытанская паліцыя таксама заклікала не распаўсюджваць відэа нападу.

Загінуламу Уільяму Чапману было 23 гады. Паводле ягоных сваякоў, ён быў яркім, добрым і абаяльным маладым чалавекам. На працягу многіх гадоў Чапман лячыўся ад сур'ёзнага псіхічнага захворвання і прымаў моцнадзейныя лекі. Сям'я адзначыла, што яшчэ трэба высветліць, якую ролю ягоны стан і лячэнне маглі адыграць у трагедыі. 

Парк дзікай прыроды, дзе адбыўся напад, застаецца закрытым для наведнікаў. Адміністрацыя паведаміла, што тыгра Алтая ўсыпляць не будуць.

Чытайце таксама:

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст

Трамп распарадзіўся скараціць папуляцыю камароў у Вашынгтоне на 90%

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца

Каментары да артыкула