На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы
Камітэт дзяржаўнага кантролю прыпыніў працу майнінгавай фермы на прысядзібным участку ў Гомельскім раёне. Мясцовы жыхар незаконна паставіў там трансфарматарную падстанцыю і арганізаваў майнінг крыптавалюты.
Фота: t.me/kgk_oficial
Праверку правялі пасля звароту жыхара аднаго з аграгарадкоў, які паведаміў пра майнінг на суседнім участку. Высветлілася, што зямля, прызначаная для вядзення падсобнай гаспадаркі, выкарыстоўвалася не паводле свайго прызначэння. Акрамя таго, устаноўленае электраабсталяванне не прайшло абавязковай праверкі Дзяржэнергагазнагляду на правільнасць падключэння і бяспеку.
Фота: t.me/kgk_oficial
Паводле інфармацыі КДК, значныя аб'ёмы электраэнергіі для працы фермы аплачваліся паводле тарыфаў, якія субсідуюцца дзяржавай.
Пасля ўмяшання кантрольнага ведамства электраабсталяванне адключылі. У найбліжэйшы час трансфарматарную падстанцыю павінны прыбраць з участка. Таксама складзены акт аб самавольным безуліковым спажыванні электраэнергіі, цяпер праводзіцца пераразлік платы за яе.
Чытайце таксама:
У Беларусі актыўна будуюць дзяржаўныя майнінгавыя фермы. Яны дапамогуць падняць эканоміку?
Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам
Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют