БЕЛ Ł РУС

Буйны алейны завод у Смаргоні ўжо хутка пачне працу

19.10.2026 / 20:10

Nashaniva.com

У Смаргоні завяршаюць пусканаладачныя работы на другім у Беларусі алейна-экстракцыйным заводзе кампаніі «Белагратэрмінал», якая ўваходзіць у міжнародную групу «Садружнасць». Пра гэта паведамляе БелТА.

Фота: Белагратэрмінал

Прадпрыемства спраектаванае для перапрацоўкі розных алейных культур. Тут будуць перапрацоўваць рапс, сою, лён, а таксама насенне сланечніка — новую для беларускай галіны культуру.

Пасля запуску завод стане адзіным у Беларусі прадпрыемствам, якое перапрацоўвае ўсе віды алейных культур.

У Гродзенскім аблвыканкаме разлічваюць, што новая вытворчасць дазволіць павялічыць экспарт раслінных алеяў і знізіць залежнасць жывёлагадоўлі ад імпартнага шроту. Раней прадстаўнікі прадпрыемства паведамлялі, што завод зможа забяспечваць да 50% патрэб беларускага рынку ў шроце ўласнай вытворчасці — каля 300 тысяч тон на год.

Групу кампаній «Садружнасць» заснавалі ў 1994 годзе сужэнцы Аляксандр і Наталля Луцэнкі. У Беларусі яны пачыналі з гандлю кармавымі дабаўкамі, а пазней стварылі адзін з найбуйнейшых холдынгаў па перапрацоўцы алейных культур. Вытворчыя актывы групы размешчаныя ў Расіі, Беларусі, Бразіліі і Турцыі.

У 2024 годзе пасля рэструктурызацыі бізнэсу расійскія і беларускія актывы аб’ядналі ў кампанію «Садружнасць Рус».

Чытайце таксама:

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль

Рапсавы алей цяпер павінен прадавацца ва ўсіх крамах

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?

Каментары да артыкула