Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі
У Беларусі ў 2027 годзе плануюць павысіць заробкі работнікам бюджэтнай сферы. Гэта прадугледжана праектам рэспубліканскага бюджэту на наступны год, паведаміў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Васіль Панасюк.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паводле слоў Васіля Панасюка, фінансаванне сацыяльнай сферы плануюць павялічыць на 11—12%. Асаблівую ўвагу збіраюцца надаць павышэнню заробкаў нізкааплатным катэгорыям работнікаў, у тым ліку малодшаму медыцынскаму персаналу і супрацоўнікам дашкольных устаноў.
У праекце таксама прадугледжаныя сродкі на падтрымку эканомікі. Найперш іх плануюць накіраваць на павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і падтрымку экспарту.
Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2027 годзе чакаюцца на ўзроўні 58,9 мільярда рублёў, а выдаткі — 60,8 мільярда. Такім чынам, запланаваны дэфіцыт складзе каля 1,9 мільярда рублёў і, паводле разлікаў, будзе меншы, чым у 2026 годзе.
Чытайце таксама:
«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе
Легендарны гродзенскі футбаліст трапіў пад крыміналку
Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі
Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма