Грамадства88

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма

Беларускі бізнэсмен Мікалай Варабей, якому Лукашэнка 15 кастрычніка прапанаваў перадаць землі ў Верхнядзвінскім раёне, заявіў, што гэта нібыта робіцца не за проста так, піша БелТА.

Мікалай Варабей. Фота: БелТА

Як сцвярджае Варабей, калі дзяржава выдзяляе для бізнэс-праектаў зямлю або іншыя аб’екты, гаворка не павінна ісці пра іх бясплатную перадачу. Ён запэўніў, што гатовы аплаціць усё, што будзе належаць дзяржаве за сельскагаспадарчыя ўгоддзі і прадпрыемствы.

«Я не хацеў бы нешта браць у дзяржавы. Як бізнэсмен лічу, што дзяржаве трэба даваць. І кожны бізнэсмен павінен быць карысным дзяржаве і грамадству. Тады гэта правільны і добры бізнэсмен», — заявіў ён.

Варабей расказаў, што ўжо працяглы час працуе ў Верхнядзвінскім раёне. Спачатку асноўную ўвагу ён надаваў развіццю паляўнічай гаспадаркі. Па яго словах, там удалося стварыць прывабныя ўмовы для палявання і рыбалкі. Цяпер жа ён мае намер і далей развіваць рэгіён.

Сярод новых напрамкаў — сельскагаспадарчы праект «Чырвоны Бор Агра», які спецыялізуецца на развядзенні буйной рагатай жывёлы мясных парод. 15 кастрычніка гэты комплекс наведаў Аляксандр Лукашэнка. Падчас візіту абмяркоўвалі пашырэнне вытворчасці і выдзяленне дадатковых зямель.

Варабей паведаміў, што будаўніцтва аднаго малочнатаварнага комплексу ўжо пачалося, а ўзвядзенне другога плануецца распачаць вясной. Надалей бізнэсмен мае намер развіваць племянную жывёлагадоўлю і працягваць інвеставаць у рэгіён.

Ён таксама заявіў пра гатоўнасць укладваць сродкі не толькі ў вытворчасць, але і ў сацыяльную інфраструктуру. Паводле яго, развіццё прадпрыемстваў павінна ствараць працоўныя месцы, забяспечваць заробкі і паляпшаць умовы жыцця мясцовых жыхароў. У раёне, маўляў, ужо пабудавалі дарогі і месцы для адпачынку, а ў вёсках працуюць кавярні.

Каментары8

  • Сымое
    16.10.2026
    Канешне ж не задарма. То таракану рэзідэнцыю пабудуюць, то клініку, то тэслу падараць. Ды і без грашовых хабараў у эміратах наўрадзі абыйшлося
  • Пчолы супраць мёду
    16.10.2026
    "Я не хацеў бы нешта браць у дзяржавы. Як бізнэсмен лічу, што дзяржаве трэба даваць" - чаго толькі ня скажаш, калі страшна прысесьці!
  • Вясковае апалчэнне
    16.10.2026
    Раней нейкія тэндары былі ці як іх там, і закон нейкі ёсць ці быў.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец135

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты13

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай27

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец135

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць