Свет44

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі

Прынамсі такая карціна складваецца ў Вялікабрытаніі. Але шанцуе не ўсім.

Фота: Getty Images / Rowan Freeman

Міленіялы (народжаныя ў 1981—1996 гадах) некалі лічыліся самым няўдачлівым пакаленнем у сучаснай гісторыі. Частка з іх увайшла ў дарослае жыццё ў крызіс 2008 года. Жыллё для іх стала недасяжным, а самі яны мелі стэрэатып пустых транжыраў, піша The Sunday Times.

Выданне аналізуе брытанскую сітуацыю.

Старэйшым міленіялам ужо каля 45. Яны, імаверна, стануць самым багатым пакаленнем у гісторыі. Сярэдні рэальны даход пасля падаткаў у народжаных у 1980‑х у Вялікабрытаніі склаў каля £41,4 тысяч ($55,5 тысяч), больш, чым у любога папярэдняга пакалення ў тым жа ўзросце. Пасля застою ў 20—30 гадоў іх заробкі пачалі абганяць пакаленне X.

Людзі старэйшыя за 65 у Брытаніі валодаюць нерухомасцю на суму звыш £2,5 трлн ($3,35 трлн), і яна дастанецца дзецям. Кожны трэці народжаны ў 1980‑х атрымае спадчыну, роўную прыкладна дзесяці гадам сярэдняга заробку (у пакаленні 1960‑х — кожны шосты). Таму міленіялы больш рызыкуюць: часцей мяняюць працу, адкрываюць бізнэс, больш інвестуюць у акцыі.

Але пакаленне вельмі няроўнае, частка жыве з маленькім даходам. А сярэдні брытанскі міленіял у 40 гадоў яшчэ не мае ўласнага жылля, амаль чвэрць саракагадовых здымае кватэру (раней было каля 6%).

Таму ў сярэднім міленіялы зарабляюць больш за ўсіх, але іх дабрабыт усё мацней залежыць ад таго, ці багатыя ў іх бацькі.

Каментары4

  • Не патрыёт
    19.10.2026
    Рэч вядома пра нармальныя краіны а не пра Русю ці Беларусю
  • .
    19.10.2026
    Дзе навіны пра вандалізм у ЕЗ? Навін хапае.
  • ну и как бэ
    19.10.2026
    Ну и как бэ, да, на бумаге красиво.
    А в жизни, особенно во Франции, Италии и Германии, горят машины, маназины и жилые кварталы, поколением подпирающим самое богатое поколение.
    Оно и как бэ, все хотят быть рантье и иметь доход милениал (них... не делать, и получать доход от ценных бумаг и акции, да наследоват дедовско-отцовские накопления), так закавыка в том, что, чтобы так было, надо кому-то менять сантехнику милениалам, подметать, мыть посуду милениалам, обстирывать милениал, строить, стоять у станка, доставлять и т.д., а поколение подпирающее милениал, в корне не согласно с такой ролью, тем более, что, на 50% оно состоит, как бы политкорректно выразиться, из завезенных, привезенных, для вышеперечисленного, из арабских стран в нескольких волнах миграции в Европу, начиная с 1980-х.
    Поэтому, неровен час и всего за год-два, поколение млениал, может потерять всё.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць