БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам

24.11.2026 / 23:11

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point 17 лістапада ацаніў, як з ваеннага пункту гледжання выглядае становішча спраў у супрацьстаянні Расіі і Украіны.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP

«Прэзідэнт Пуцін, ён усё-такі перамагае на фронце. Як бы там ні было — ён», — заявіў Лукашэнка.

На ўдакладняльнае пытанне інтэрв’юеркі, ці маецца тут на ўвазе перамога ваенным шляхам, Аляксандр Лукашэнка адказаў сцвярджальна:

«Ваенным. Ён перамагае».

У 2025 годзе Расія акупавала менш за 1% тэрыторыі Украіны коштам страты прыкладна 150 тысяч вайскоўцаў забітымі. За 10 месяцаў 2026 года Расія заняла каля 0,1% тэрыторыі, прытым што страты перавышаюць мінулагоднія. Такі кошт прасоўвання можа быць непрымальны нават для абесчалавечанага расійскага грамадства.

Пры гэтым у апошнія месяцы стала вядома пра паспяховае правядзенне ўкраінцамі ваенных аперацый, дзякуючы якім былі вызваленыя з-пад акупацыі некаторыя тэрыторыі з дзясяткамі населеных пунктаў.

Чытайце таксама:

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Генерал Білецкі абвясціў пра сканчэнне 4‑га этапу аперацыі «Вівальдзі»

Каментары да артыкула