Афиша22

Не пропустите концерт авторов лучшего рок-альбома года ВИДЕО

Tequilajazz и Лявон Вольский снялись в промо-видео концерта Tonqixod.

Вядомыя рок-музыкі аб’ядналіся для таго, каб падтрымаць першы вялікі сольны канцэрт маладога мінскага рок-гурта Tonqixod, уладальніка тытула «Найлепшы рок-альбом — 2014» на ўзнагародах Experty.by. У роліку таксама зняўся Сяргей Філімонаў, аўтар і вядучы праграмы «Відзьмо-невідзьмо».

Канцэрт з’яўляецца прызам ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» за перамогу ў намінацыі «Найлепшы беларускамоўны альбом» на ўзнагародах Experty.by. Мерапрыемства адбудзецца ў межах акцыі «Жывы тузін», якую ладзіць партал Tuzin.fm.

«Не хачу перахваліць, але гэта надзея нашай музычнай сцэны… Бо гук свежы, вынаходлівы, мудрагелісты і ўсё гэта робяць маладыя хлопцы. Малайцы», – заўважыў ў прома-роліку Сяргей Філімонаў.

«Гэта сапраўдны беларускі музычны брэнд. Усім раім паслухаць. Пачніце з мегахіта «Насыплем горы»», – сказалі ўдзельнікі Tequilajazzz Яўген Фёдараў і Аляксандр «Дусер» Воранаў.

Лявон Вольскі праанансаваў будучы канцэрт з дапамогай асабіста намаляваных тытраў.

Першы вялікі сольны канцэрт Tonqixod адбудзецца ў гэты панядзелак – 20 красавіка. Гурт складаюць Уладзь Лянкевіч (вакал, гітара), Максім Субач (другі вакал, клавішныя, бас) і Андрэй Аляксеенка (бубны). На рахунку калектыва перамога ў намінацыі «Дэбют года» на прэміі «Даём рады» (2014), а таксама чатыры ўзнагароды на прэміі Experty.by (2015) за дыск «Прадмова», выдадзены ў снежні 2014. 

Паслухаць альбом можна тут

Гурт TONQIXOD з прэзентацыяй альбома «Прадмова»

20 красавіка – Мінск, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Крапоткіна 44) – 19.00

Квіткі: ад 80 да 120 тыс. руб. Продаж: Ticketpro.byKvitki.by,Bileti.byBycard.by, а таксама ў касе тэатра.

Інфалінія: (029) 687 20 93. Каса тэатра: (017) 385 97 51, (029) 154 04 44.

Комментарии2

Сейчас читают

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую президентом. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»13

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую президентом. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»

Все новости →
Все новости

Хитрый белорус сменил имя и фамилию, чтобы обойти запрет на въезд в Финляндию. Но не прокатило12

Провластный блогер Анджилиша, которая конфликтовала с компанией невестки Лукашенко, вышла замуж6

В Толочинском районе на железнодорожном переезде застрял автовоз

Болельщики ПСЖ после победы команды устроили беспорядки — фанаты жгли машины и громили магазины23

В Ростовской области после атаки БПЛА загорелось нефтехранилище, в Саратовской — НПЗ5

В Ждановичах продают коттедж, созданный по проекту Zrobim. Даже в незавершенном виде он впечатляет17

Болит спина? Причина может быть в том, как вы сидите2

В Австрии фермер нашел способ, как защищать овец от волков. Его не все оценили4

Население Японии за пять лет сократилось на три миллиона2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую президентом. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»13

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую президентом. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць