Конкурс ад «Мовы Нанова»: #янебаюсяспрабаваць. Прыз — трэніроўка ў Віталя Гуркова
Арганізатары курсаў «Мова Нанова» абвясцілі конкурс, суперпрыз у якім — эксклюзіўная дзвюхгадзінная трэніроўка ў шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Віталя Гуркова.
Умовы простыя.
- Вы прынамсі адзін дзень ад рання да вечара размаўляеце па-беларуску. Усюды: у хаце, на дварэ, у краме, на працы, з сябрамі і г.д.
- Апісваеце ў пісьмовай форме свае ўражанні, рэакцыю людзей, свае радасці і цяжкасці.
- Калі маеце акаўнт у сацсетках — вывешваеце гісторыю туды з хэштэгам #янебаюсяспрабаваць
- Дасылаеце гэтую гісторыю + сваю фотку + колькі словаў пра сябе + свае кантакты на [email protected] да 15 верасня ўключна. Апроч тэкста (гэта абавязковы фармат) можаце дадаць відэа, аўдыё, здымкі і г.д.
Пасля арганізатары разам з Віталём Гурковым абяруць найлепшую гісторыю, аўтар якоё і атрымае галоўны прыз. Акрамя гэтага, для ўдзельнікаў падрыхтаваны шэраг іншых падарункаў — кнігі «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы», фірмовыя саколкі, кубкі і бранзалеты.
Комментарии