Афиша

Конференция Летучего университета и Центра европейской трансформации «Техники и технологии человеческого» — 3—4 марта

Большасць праблем, з якімі сёння сутыкаецца чалавецтва, — гэта праблемы гуманітарныя. Нават абмяркоўваючы тэхнічныя дасягненні і тэхналагічныя прарывы, прыродныя зрухі і тэндэнцыі ў экалогіі, міграцыйныя плыні і новыя фінансавыя і эканамічныя мадэлі, у выніку мы апынаемся перад выклікам для чалавека. Сучасны чалавек, яго самаразуменне, стасункі з Іншымі — патрабуюць пераасэнсавання. І нават больш за пераасэнсаванне — дзеяння.

Ці можам мы на базе гуманітарнай веды не толькі тлумачыць і разумець, але і на практыцы адказваць на сучасныя выклікі? Адукацыя, медыя, навука, культура, PR, права, сфера паслугаў, новыя формы супольнай творчасці, стартапы — гэта і многае іншае так ці інакш стварае і ўзнаўляе Чалавечае ў Чалавеку. Якім чынам гэта адбываецца? Як гэта можна змяняць? Куды і навошта змяняць? Хто гэта робіць? І хто можа ці павінен несці адказнасць за такія змены?

Мэта канферэнцыі - прапанаваць і публічна абмеркаваць тыя ідэі і прапановы па сучасных тэхніках і тэхналогіях чалавечага, якія існуюць ці могуць быць разгорнутыя ў нашай сітуацыі і ў нашым грамадстве. Мы імкнемся таксама крытычна ацаніць свае магчымасці, правы і абмежаванні на такую працу.

У праграме канферэнцыі — абмеркаванне тэхнік і тэхналогій чалавечага ў розных сферах і з некалькіх ракурсаў:

  • Мінулае і будучыня. Як яны выбудоўваюцца ў гуманітарных практыках
  • Асвета, навука і адукацыя — прастора тэхнік і тэхналогій чалавечага
  • Палітыка і сацыяльныя стасункі: антрапалагічныя перспектывы
  • Прыроднае і штучнае асяроддзе: падыходы ў вырашэнні гуманітарных праблем
  • Гуманітарная веда для тэхнічных праблем і тэхналагічных выклікаў
  • Межы дзейнасці і адказнасці «тэхнолага»

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, спецыялісты ў сферы адукацыі, культуры, медыя, а таксама тыя, хто працуе з тэхнічнымі і тэхналагічнымі вынаходніцтвамі і гатовы да абмеркавання абазначаных тэмаў і праблем.

 

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 10-га лютага даслаць заяўку на электронную скрыню [email protected] з наступнымі звесткамі аб заяўніку:

1) Імя і прозвішча

2) Месца працы ці вучобы, пасада

3) Форма ўдзелу ў канферэнцыі:

- Даклад. Укажыце назву і тэзісы дакладу (1,5-2 старонкі).

- Удзел у агульнай дыскусіі. Пазначце матывацыю да ўдзелу ў канферэнцыі (50-100 словаў)

4) Кантактныя дадзеныя: email, тэлефон.

 

Іншагароднім удзельнікам арганізатары забяспечваюць праезд і пражыванне. Колькасць удзельнікаў канферэнцыі абмежаваная, таму арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору заяўнікоў паводле «матывацыі да ўдзелу».

 

Кантактная асоба па арганізацыйных пытаннях — Кацярына Раманчык: [email protected], +375445796339, па змястоўных пытаннях — Тацяна Вадалажская: [email protected], +375296754625.

Комментарии

Сейчас читают

Алексей Хлестов на Окрестина4

Алексей Хлестов на Окрестина

Все новости →
Все новости

В подъезде дома в «Минск-Мире» начались «раскопки». Жильцы не понимают, что это вообще такое4

«И все-таки он существует!» В сети «спалили», как выглядит новая электрогармошка МАЗ, которую завод держит в секрете10

В Витебске женщина избила сожителя до первой группы инвалидности. Сколько дали?3

Фестиваль огня в минском зоопарке, который возмутил горожан, не состоится

В России запретили писать о запретах2

В небе над Речицей — дрон2

Что известно об экс-офицере Службы безопасности Лукашенко Андрее Спасове, которого посадили за политику2

В ЕС придется платить по три евро за каждый товар, купленный за пределами Евросоюза онлайн8

Тихон Клюкач погиб12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексей Хлестов на Окрестина4

Алексей Хлестов на Окрестина

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць