Чытаючы навіны на Белсаце, заўважыў (не першы раз) непрыемную дэталь. Каталонію там называюць «Каталуння». Таму дазволіў сабе напісаць у «Нашу Ніву», якую таксама чытаю і шаную.
Не першы раз Белсат выдзяляецца лексікай — раней мне рэзалі вока словы «Барак Оўбама», «содні».. Ну содні дык содні, хаця суткі таксама слова ёсць і значна больш распаўсюджана.
Я часткова разумею карэктара сайта ў жаданні выдзяляцца «не па-руску», але такое на мой погляд шкодзіць мове, бо адпужвае новых наведнікаў.
Беларускамоўныя людзі збольшага па кантэксту зразумеюць пра што гаворка, а калі чалавек толькі вывучае мову, то для яго такія «тэрміны» створаць цяжкасці.
Просты пошук на слова «Каталуння» паказвае, што ніхто такую назву не выкарыстоўвае, акрамя аднаго Белсата.
Я не адзін, каго такія наватарствы раздражняюць. У фэйсбуку я сустрэў допіс аўтарытэтнага чалавека, кандыдата гістарычных навук Аляксандра Пашкевіча:
P.S. Магчыма не зусім этычна скардзіцца на СМІ, калі яно пад прэсам рэжыму (як і ўсе апазіцыйныя СМІ), але не трэба забывацца на чысціню мовы…
Комментарии