Я люблю вас —
злых і пакрыўджаных,
непрыгожых,
стомленых працай,
пагарджаных і зненавіджаных,
з невясёлай ды важкай рацыяй.
Несучасных люблю,
песімістаў,
хутаранаў у вялікім горадзе,
рэтраградаў і нонканфармістаў —
усіх, хто стыне на гэтым холадзе.
Усіх, хто стыне,
у далоні хукае,
не чакае ад долі лепшага,
хто пільнуе, калі пагрукае
нехта ў дзверы
ці нешта ў сэрца.
Тых люблю,
хто заўжды на варце,
тых, каго і смерць не падмане,
хто разгледзіць на кожнай карце
рысы краю, што чэзне ў тумане…
Чытайце таксама:
Усевалад Сцебурака. Навагодні верш з нізкі «Незнаёмаму земляку»
Усевалад Сцебурака. Мы цяпер пішам міма шуфляды. Верш
Усевалад Сцебурака. Беларуса не спалохаць смерцю. Верш
Усевалад Сцебурака. Незнаёмаму земляку. Верш
Сейчас читают
Половине отказали, трети дали статус беженца. Стали известны августовские результаты рассмотрения заявлений белорусов на международную защиту в Польше

Комментарии
гэта цудоўна. ну
а я думала, што ўжо не люблю вершы
як вось яно