Інтэрнэт і СМІ1313

Супрацоўнік «Рашы Тудэй» Прыдыбайла з'явіўся каля БТ, калі пайшлі чуткі пра завоз работнікаў з Расіі. Хто гэта?

«Наша Ніва» паведамляла ў сваім тэлеграм-канале пра магчымы завоз кадраў з Расіі на месцы забастоўшчыкаў у Белтэлерадыёкампаніі.

У прыватнасці, у сценах установы быў заўважаны грамадзянін Расіі Канстанцін Прыдыбайла — у мінулым беларускі журналіст, які цяпер працуе ў структуры расійскага прапагандысцкага канала «Раша Тудэй».

На пытанне пра сваю датычнасць да фармавання новай каманды БТ Канстанцін адказаў «НН» расплывіста: «Збольшага так. Людзі звальняюцца, трэба камусьці працаваць. Шукаюць па ўсім рынку, у тым ліку і ў Расіі. Я працаваў на «БТ» у некаторых СМІ Расіі, і цяпер заходзіў да калег, і гэтую тэму (пра кадры — «НН») мы таксама абмяркоўвалі».

Хто ж такі Канстанцін Прыдыбайла?

Даўно жыве на дзве краіны

Канстанцін нарадзіўся ў Варкуце, да 2006 года жыў у Іжэўску. Пасля разам з сям’ёй пераехаў на гістарычную радзіму бацькоў у Гомельскую вобласць. Скончыў БДУ па спецыяльнасці «Сацыяльная псіхалогія».

Сам сябе называе «нахабнікам» і «інтэрнэт-залежным». Спрабаваў весці свой ютуб-блог, мужчынскую калонку ў часопісе «Горад жанчын». 

Кар’еру ў журналістыцы пачынаў на радыё, пасля прайшоў кастынг і вёў «Добрай раніцы, Беларусь» на Беларусь-1. Потым яго пацягнула на геаграфічную радзіму — у Расію.

Спачатку Канстанцін уладкаваўся намеснікам галоўнага рэдактара на рэгіянальны канал Life78 — гэта філіял разгалінаванай структуры таблоіда Lifenews. Медыя ўляпалася ў гучны скандал, калі пасля гутаркі з карэспандэнтам выдання скончыла жыццё самагубствам дачка віцэ-спікера парламента Санкт-Пецярбурга.

Не прапрацаваўшы ў Расіі і два гады, Прыдыбайла заявіў, што зноў плануе вярнуцца на «Беларусь-1». Хадзілі чуткі, што ён хоча запусціць гучны праект і стаць шоўменам накшталт Івана Урганта.

Але нешта не склалася зноў: на гэта месца ўзялі Яўгена Перліна, а Прыдыбайла зноў паехаў у Расію.

Спачатку быў намеснікам галоўнага рэдактара на «Радыё Камсамольская праўда». Сёння ж ён у шэрагах карэспандэнтаў Russia Today. У гэты момант асвятляе для канала тэму беларускіх выбараў і іх наступстваў.

«Пуцін круты. Лукашэнка таксама круты», — напісаў ён 9 жніўня. Праз некалькі гадзін яго затрымалі амапаўцы, але неўзабаве адпусцілі.

фота з фэйсбука Канстанціна Прыдыбайлы

Крытыкуе ўсё беларуска-апазіцыйнае, падлашчваецца да Салаўёва

Да асвятлення журналістам падзей з Беларусі ёсць шмат пытанняў.

Так, у сваіх рэпартажах для RT, Канстанцін рэгулярна дазваляе сабе зневажальна адгукацца пра апазіцыю і яе лідараў. У адным са стрымаў ён называе Марыю Калеснікаву «гнусной сукой, которая перестала попадать в его сексуальный коридор». Пра ўвесь аб'яднаны штаб раней выказваўся, што гэта толькі прыгожая карцінка, з якой пасля будзе «дупа».

Не абыходзіць увагай ён і былых калег: звольненых з ТБ вядучых — Яўгена Перліна і Уладзіміра Бурко ў каментах для шоу Уладзіміра Салаўёва «Полный контакт» ён прама называе «переобувшимися в полете». На погляд Прыдыбайлы, яны сышлі з тэлебачання толькі дзеля таго, каб іх працягвалі клікаць на карпаратывы.

Пасля дзяржаўнага мерапрыемства ў Кіеўскім скверы, на якім дыджэі ўключылі «Перамен» Цоя, Прыдыбайла падтрымліваў менавіта пазіцыю кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Змітра Пятрушы, які выклікаў на дыджэяў міліцыю. Называў чыноўніка героем. Таксама ён — работнік замежнага медыя — выступае за тое, каб усе замежныя СМІ працавалі ў Беларусі з пазнакай «зроблена за мяжой», каб прыбраць з краіны не пажаданых «замежных агентаў». 

У сваіх допісах Прыдыбайла захапляецца Уладзімірам Салаўёвым і ў прынцыпе рэспектуе рускаму міру. Але нават працуючы з Расіі, пастаянна знаходзіць час, каб ачарніць ці насаліць беларусам, якія нейкім чынам адыходзяць ад лукашэнкаўскай палітыкі ці выступаюць за нацыянальныя каштоўнасці.

Так, менавіта Прыдыбайла ў свой час напісаў заяву ў падатковую інспекцыю на палітычнага блогера Эдуарда Пальчыса, калі той пачаў збіраць сродкі на свой сайт 1863x.com. Праходзіўся па адзнаках Ганны Смілевіч, напісаў скаргу ў Мінінфарм на kyky.org.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

Лукашэнка даў інтэрв'ю жонцы Джона Коўла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць