Грамадства55

«План Далеса» і «цытаты» Чэрчыля. Прапагандысты гастралююць па заводах з канспіралагічнымі тэорыямі

Лукашэнкаўскія прапагандысты выкарыстоўваюць у якасці аргументаў абсурдную канспіралогію, накіраваную на неадукаваных людзей з адсутнасцю крытычнага мыслення. 

Ідэолагі гастралююць па дзяржаўных прадпрыемствах у рамках так званых «дыялогавых пляцовак», якія, па сутнасці, з’яўляюцца інструментам ідэалагічнай апрацоўкі бюджэтнікаў. 

Такая сустрэча пад назвай «Адзінства грамадзянскай супольнасці і дзяржавы — заклад адзінства краіны» прайшла 8 верасня на Хлебазаводзе № 2. 

Адным з выступоўцаў там быў член рады таварыства «Патрыёты Беларусі» Віталь Леановіч. 

Паводле дзяржаўнага агенцтва «Мінск-Навіны», Леановіч «працытаваў словы дырэктара ЦРУ, сказаныя яшчэ ў 1945 годзе і накіраваныя на тое, каб без ваенных дзеянняў заваяваць розумы маладога пакалення Беларусі». 

Віталь Леановіч. Фота: Мінск-Навіны.

Гаворка, відавочна, ідзе пра так званы «план Далеса» — канспіралагічную тэорыю змовы, якая шырока распаўсюджаная ў расійскіх нацыяналістычных і шавіністычных колах. «План Далеса» — міфічны план дзеянняў ЗША супраць СССР. У выглядзе, які цытуецца, ён нідзе не публікаваўся, а англійскі арыгінал яго, здаецца, ніколі не існаваў. Яго прыдумалі ў 1990-я расійскія цемрашалы-чарнасоценцы.

Упершыню тэкст «плана Далеса» быў апублікаваны ў адным з выступаў мітрапаліта Санкт-Пецярбургскага і Ладажскага Іаана (Снычова) у газеце «Советская Россия» 20 лютага 1993 года. Мітрапаліт Іаан спасылаўся на гэты план разам з «Пратаколамі сіёнскіх мудрацоў» (таксама фальшыўка) у доказ таго, што Захадам вядзецца супраць Расіі «подлая, брудная вайна, добра аплачваная, старанна спланаваная, бесперапынная і бязлітасная». 

Цытаваць «план Далеса» як нібыта сапраўдны дакумент — тое самае, што прымаць за чыстую манету «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў», створаныя ў пачатку ХХ стагоддзя ў Расійскай імперыі для апраўдання антысеміцкай палітыкі. Але беларускія чыноўнікі нічога кепскага ў гэтым не бачаць. Пры адсутнасці жывой ідэалогіі толькі і застаецца звяртацца да фэйкаў. А пасля гэтыя самыя людзі гавораць пра гістарычную памяць і патрэбу яе захавання.

Ужо не ўпершыню беларускія чыноўнікі і прапагандысты пужаюць беларусаў гэтым фэйкавым «планам». 

У снежні 2020 года відэа пра «план Далеса» на сустрэчы са студэнтамі БДУ ставіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У ліпені 2022 года пра «план Далеса» гаварыў намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі Руслан Касыгін. 

Тыражуюць перакручаныя цытаты і неправераную інфармацыю прапагандысты і ў друку. 

У прыватнасці лукашэнкаўскі палітолаг Вадзім Ялфімаў на старонках «Советской Белоруссии» паразважаў аб брытанскай дэмакратыі. Прапагандыст расказвае, што дэмакратыю, нібыта, «прыдумалі самі ўладары, каб ім было зручней кіраваць чалавецтвам». Такім чынам лукашэнкаўцы хочуць пераканаць беларусаў, што рэальнай дэмакратыі няма нідзе, з гэтым трэба пакорна змірыцца. 

Ялфімаў прыводзіць нібыта цытату Чэрчыля: «Дэмакратыя — гэта, вядома ж, дзярмо, але чалавецтва пакуль яшчэ не прыдумала нічога лепшага». 

Насамрэч у арыгінале словы Чэрчыля гучалі як «Democracy is the worst form of government, except for all the others» («Дэмакратыя — найгоршая форма кіравання, калі не лічыць усіх астатніх»).

Але гэты афарызм Чэрчыль сказаў не ў крытыку дэмакратыі, а, наадварот, у яе абарону. Важна разумець кантэкст гэтай фразы. Чэрчыль вымавіў гэтую фразу 11 лістапада 1947 года ў Палаце грамад, з’яўляючыся лідарам апазіцыі. У той момант ён крытыкаваў урад, які імкнуўся абмежаваць паўнамоцтвы парламента. 

Каментары5

  • SHOS
    09.09.2022
    Разрыв с реальностью, который стоит слишком дорого для поколений беларусов.
    Они думают, что можно сколь угодно долго жить в своём маленьком мирке.
    Что ж... путин так тоже думал и думает. Только вот события текущей недели показывают обратное
  • Бондар
    09.09.2022
    План Даласа - проста рукатвар, яны б яшчэ узгадалі САІ ды план ЗВ, адно слова шы****
  • mini
    09.09.2022
    Мне тут сказалі сёньня, што ня будуць чытаць Нашу гісторыю, таму што гэстапаўцы адкрывалі беларускія школкі. Што можна патлумачыць чалавеку, калі чалавек адмаўляецца думаць.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі9

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць