Стала вядома, якім кодавым словам лукашысты называюць палітычных
Па гэтым слове іх адрозніваюць суддзі і міліцыянты.

«Нас прывезлі з Фрунзенскага РУУСа разам з п'янымі, наркаманам, парай бесхацінцаў, — расказвае ў сацыяльных сетках жанчына. — Некаторыя паводзілі сябе шалёна, але адчувалася, што персаналу гэты кантынгент блізкі, зразумелы. «Два кантрольныя», — сказалі пра нас на прыёме».
«Мяне і яшчэ аднаго хлопца, да якога ўранку прыйшоў ГУБАЗіК, прывезлі на Акрэсціна пасля суда. «Двое кантрольных», — сказалі яны, калі перадавалі нас наглядчыку».
«Суддзя кажа міліцыянту-канваіру: «Сёння ў мяне толькі кантрольныя».
Гэтыя выказванні былі зробленыя ў розны час і ў розных месцах. Можна зрабіць выснову, што гэта кодавае слова ў лукашыстаў. Літара «К», наколькі вядома, ставілася і на дакументах. Суддзі выносяць палітычным загадзя вызначаныя прысуды, а ў ізалятарах часовага ўтрымання для іх ствараюць умовы, роўныя катаванню: ім не даюць пасцеляў, не даюць спаць, атрымліваць перадачы, змяшчаюць у аднамесныя камеры па шэсць чалавек, у шасцімесных — па 20—30 чалавек.
Важна, каб механізмы масавых рэпрэсій і імёны катаў дакументаваліся. Знаходзьце, калі ласка, магчымасць перадаваць гэтую інфармацыю ў СМІ ці праваабаронцам.
Нагадаем, што дасылаць можна нам у тэлеграм-бот або на [email protected]. А найлепш — тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы асабіста ведаеце. Можна гэта рабіць не наўпрост, а праз вашых родных ці сяброў, якія жывуць за мяжою.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
Каментары
Хто ў сярэдзіне 80-х мог уявіць, што праз 5-6 гадоў саўка не стане?