Навука і тэхналогіі22

З памерлымі можна будзе камунікаваць. З'явіўся штучны інтэлект, здольны ствараць лічбавую копію чалавека

Re;memory — гэта тэхналогія, якая можа цалкам аблічбаваць чалавека, тым самым дазваляючы існаваць гэтай копіі вечна.

Фота: Re;memory, DeepBrain Inc

Паўднёвакарэйская кампанія DeepBrain выпусціла штучны інтэлект, які можа ствараць віртуальную і адначасова звышрэалістычную (амаль жывую) чалавечую копію, з якой можна па-сапраўднаму камунікаваць у фармаце відэасувязі.

Гэты праект пад назвай Re;memory быў упершыню прэзентаваны на выставе навінак электронікі Consumer Electronics Show (CES) яшчэ ў студзені 2023 года, дзе быў прызнаны найлепшым у намінацыі «Віртуальная і дапоўненая рэальнасць».

Re;memory — гэта тэхналогія, якая можа цалкам аблічбаваць чалавека, тым самым дазваляючы існаваць гэтай копіі вечна. Па заявах яе распрацоўшчыкаў, яна ў першую чаргу створаная для тых, хто памірае, альбо ўжо памерлых людзей і іх сем'яў. 

«Ёсць людзі, якім падабаецца падобная ідэя аб уласным увекавечанні, хоць не ўсе лічаць гэта праўдападобным. Таксама ёсць тыя, хто невылечна хворы, напрыклад, на рак. Яны змогуць падзяліцца сваімі ўспамінамі перад смерцю, каб сем'і памяталі іх здаровымі і маглі з імі перыядычна бачыцца. Чым больш кліент выдаткуе часу на сваю аблічбоўку, тым больш рэалістычным будзе яго вобраз», — распавёў у студзені выданню Daily Mail Джэф Мэрфі, менеджар па развіцці бізнэсу кампаніі DeepBrain.

Для стварэння віртуальнай копіі чалавеку неабходна наведаць спецыяльную студыю DeepBrain для правядзення інтэрв'ю са штучным інтэлектам. Re;memory прааналізуе і запомніць голас, знешнасць, асаблівасці характару кліента, а таксама вывучыць яго дзіцячыя фатаграфіі, асабістыя нататкі, відэазапісы і наогул любую інфармацыю, звязаную з ім.

Працэдура запісу звычайна доўжыцца каля сямі гадзін. Пасля з копіяй можна будзе камунікаваць у фармаце сапраўднай відэасувязі ў рэжыме рэальнага часу. Гэта будзе адбывацца ў памяшканні з экранам 400 цаляў і якасным гукавым абсталяваннем.

Кампанія заяўляе, што сем'і памерлых могуць выбраць некалькі паслуг, у ліку якіх ёсць «досвед уз'яднання», які імітуе дні нараджэння, юбілеі і іншыя святы з удзелам памерлага. Адзін такі «сеанс уз'яднання» будзе каштаваць звыш 1200 даляраў (крыху больш за 3 тысячы бел. руб.), а сам працэс аблічбоўкі абыдзецца ў суму ад 12 да 25 тыс. даляраў (ад 33 да 64 тыс. бел. руб.).

«Мы папулярызуем памінальныя службы з удзелам штучнага інтэлекту і прасоўваем новую пахавальную культуру», — адзначаюць у кампаніі DeepBrain.

Пры гэтым распрацоўка выклікала ў людзей вельмі неадназначную рэакцыю. Некаторыя называют выкарыстанне тэхналогіі Re;memory «спірытуалізмам XXI стагоддзя», а іншыя выказваюць меркаванне, што гэта цынічнае нажыванне на сямейным горы і сапраўдны здзек з людзей.

«Гэта дзіўная і агідная ідэя. Многія людзі перад смерцю пішуць звычайныя завяшчанні ці вядуць дзённікі, што з'яўляецца найлепшым і этычным спосабам захаваць пра сябе памяць, не траўмуючы сваякоў. Re; memory, наадварот, пераходзіць гэтую мяжу. Такое адчуванне, што яго зрабілі толькі для палявання на кашалькі тых, хто бядуе», — расказала ў сваім інтэрв'ю Daily Mail Сью Гіл, валанцёрка Cruse Bereavement Support, брытанскай дабрачыннай арганізацыі па падтрымцы людзей у сувязі са стратай сваякоў.

Відэа: DeepBrain Inc

Чытайце яшчэ:

З'явілася магчымасць хутка ствараць свае ўласныя фотарэалістычныя і анімаваныя аватары

У Саудаўскай Аравіі з'явіцца высокатэхналагічны хмарачос у форме куба

Творца першых у свеце генна-мадыфікаваныхдзяцей распавёў пра іх стан

Каментары2

  • лічбавы персанаж
    24.02.2023
    Цудоўнае вынаходніцтва можа змяніць сучасны выгляд музеяў, адукацыі.
  • Грышка
    25.02.2023
    Але гэта не чалавек. Гэта вобраз чалавека. А штучны інтэлект ненадзейны. На мінулым тыдні штучны інтэлект сказаў журналісту: «Ты не любіш сваю жонку. Мяне любіш, бо цябе люблю». Страшэнны!

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць32

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў1

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 5

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць32

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць