Меркаванні2020

Вольга Івашына: Шукаем бок, які здольны да перамоў з рэжымам Лукашэнкі пра лёс палітвязняў

«Мы не можам выстаўляць ультыматум», — лічыць Вольга Івашына, жонка палітвязня-журналіста Дзяніса Івашына і сябра аб’яднання сваякоў палітзняволеных. Сваё меркаванне яна выказала ў праекце «Дамова». 

Скрыншот відэа праекта «Дамова»

«Мы не можам выстаўляць ультыматум, у нас няма інструментаў для гэтага, мы не валодаем імі. Трэба гэта проста прызнаць. Таму мы шукаем тых, хто можа такі ўльтыматум ставіць, менавіта дабівацца таго, каб былі выкананыя нейкія ўмовы.

Мы не заяўляем, што мы хочам быць бокам перамоў, мы шукаем тых, хто можа стаць бокам у гэтых перамовах»,

цытуе Вольгу радыё «Рацыя».

Ёй пярэчыў былы палітвязень, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда. Яго жонка Паліна цяпер за кратамі.

«Наша задача тут, у першую чаргу родных палітвязняў, гэта набліжаць акно магчымасцяў, рабіць усё, каб дыктатар хутчэй збанкрутаваў, каб не было ніякіх магчымасцяў выкруціцца.

Перамовы — гэта зачэпка, каб ён мог зноў нешта выдушыць, атрымаць. Гэта кажу не я, гэта кажа мая жонка, мае знаёмыя палітвязні, родныя палітвязняў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Ім зараз вельмі кепска, але яны кажуць, што мы гатовыя пацярпець, каб Лукашэнка сышоў».

Удзельнікі анлайн-дыскусіі пагадзіліся на тым, адпаведныя перамовы не сустрэлі шырокай падтрымкі сярод сваякоў палітвязняў. Прычына — адсутнасць уцямнай альтэрнатывы пакуль, якая дазволіць націснуць на рэжым у справе вызвалення палітзняволеных.

Каментары20

  • Политическая сортировка
    27.02.2023
    Поступать она может как считает нужным, но пиар этой кампании не нужен, как и не нужно никому ничего объяснять через интервью блогерам.
  • Людзей трэба ратаваць!!!
    27.02.2023
    Латушка оказался прав. , вы гэта з крытай калоніі ў наваполацку пішаце? Што "пахерім"?! А што дасягнута? Дасягнуты тупік, людзі дохнуць у турмах, рэпрэсіі не спыняюцца, краіна не сення заўтна стане губерняй РФ, што дасягнута?!
  • Фанатызм гэта мрак
    27.02.2023
    Частка палітычных выйдзе праз год максімум два, іншыя, калі не рабіць нічога як кажа Шарэнда правядуць там яшчэ шмат гадоў. Пытанне кім яны выйдуць колькі пражывуць псля. Аб якім банкруцтве кажа Шарэнда? Куба ўжо многа дзясяткаў год банкрут і што???

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць