Грамадства44

Стралок, спартовец з райцэнтра, праграміст. Даведаліся больш пра некаторых абвінавачваных у «тэрактах» 

У фільме дзяржТБ пра «сетку СБУ» прагучаў шэраг новых імён абвінавачваных у дыверсіі ў Мачулішчах і «планаваных выбухах» у Гродне. Пра некаторых з іх удалося даведацца больш дэталяў.

Дзмітрый Маставы

Мужчына, па звестках з фільма АНТ, вёў стрым з аэрадрома ў Мачулішчах для каманды тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн». Праз два тыдні яго раскрылі, а пасля арыштавалі пры спробе забраць грошы са схову, у якім была дадатковая камера для паляпшэння трансляцыі, сцвярджае прапаганда.

Дзмітрый Маставы. Фота: сацсеткі

Дзмітрыю Маставому 45 гадоў. Ён родам з Сеніцы, вучыўся ў Політэхнічным каледжы ў Мінску, прафесійны праграміст.

Спачатку мужчына працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым і праектна-тэхналагічным інстытуце арганізацыі і тэхнікі кіравання, які займаецца праектаваннем, распрацоўкай і ўкараненнем аўтаматызаваных сістэм для органаў дзяржаўнага кіравання і прамысловых прадпрыемстваў. У 2002-м перайшоў на працу ў ТДА «Інтэрмех», якое распрацоўвае сродкі для аўтаматызацыі тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасці.

Яго затрымалівалі падчас пратэстаў у кастрычніку 2020 года, і ён сядзеў «суткі». Нанова яго затрымалі больш за месяц таму. Цяпер ён у СІЗА па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве» і «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці».

Сям'я Сцяпуркаў

Вядома, што мінчук Андрэй Сцяпурка — знаёмы Віталя Якуціка, шукаючы якога па ўсёй Беларусі, кашмарылі стралкоў. Ён нібыта знайшоў кватэру для меркаванага выканаўцы дыверсіі ў Мачулішчах Мікалая Швяца.

Андрэй Сцяпурка. Фота: сацсеткі

Андрэю Сцяпурку 33 гады. Мужчына скончыў Радыётэхнічны каледж, а пасля Міжнародны ўніверсітэт МІТСО. Працаваў інжынерам-праграмістам у паліклініцы, зборшчыкам камп'ютараў, аператарам ЭВМ, прадаўцом-кансультантам. 

Вядома, што ён захапляецца практычнай стральбой, займаўся лазертагам і іншымі відамі стралковых гульняў. Відаць, адтуль яны і знаёмыя з Якуцікам. Наколькі вядома, мужчына затрыманы.

Затрыманыя таксама бацькі Сцяпуркі і яго брат. Ягоная маці, 52-гадовая Інга Сцяпурка, родам з Гомеля, жыла ў Мінску, мае ІП.

Інга Сцяпурка. Фота: сацсеткі

Андрэй, сцвярджаюць на дзяржТБ, папрасіў яе і бацьку пашукаць кватэру для Мікалая Швяца. Хутчэй за ўсё, бацькі не ведалі нічога пра дыверсію ў Мачулішчах. Але і іх кінулі за краты па абвінавачанні па артыкуле 289 «Акт тэрарызму».

Вадзім Пацэнка

Гэты хлопец, па легендзе КДБ, мусіў здзейсніць дыверсію ў Гродне. Пра яго таксама вядома няшмат.

Вадзім Пацэнка. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Хлопцу 22 гады, родам ён са Свіслачы, гарадка ў Гродзенскай вобласці. Служыў у войску, а пасля пераехаў жыць у Гродна.

Займаўся спортам, да прыкладу, прадстаўляў родны горад на юніёрскім спартовым шматбор'і.

Цяпер хлопец затрыманы і змешчаны ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы да акта тэрарызму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • 100%
    06.04.2023
    У сучаснай Беларуси "эстрэмист-тэрарыст" ------ гэта патрыет и годны Чалавек!!!
  • EMIL
    06.04.2023
    Эти все белорусские Спилберги-пропагандисты,
    от мала до велика, тоже соучастники репрессий.
    Это не кинотворчество.
    Это свидетельство их преступлений.
  • даведка
    06.04.2023
    Последний парень после армии, переехал жить в областной центр, спортивно развит... Он наверняка из ОМОН.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць